Мост по улице Ленинской в Ушачах уже закрыт!

Общество

У чацвер, 28 мая, каля 12 гадзін спынены рух па мосце праз раку Ушача ў гарпасёлку. Агароджа выстаўлена па вуліцы Ленінскай ад музея і цэнтральнай бібліятэкі – за яе зараз можа трапіць толькі тэхніка  ТАА “Спецмостбуд”,  работнікі якога пачалі дэмантаж пакрыцця. Па іх словах, аб’ёмы будоўлі значныя – умацуюцца пад’езды да моста, апоры, на якія будзе ўкладзена маналітная пліта, пакрытая асфальтабетонам. Таксама будаўнікі адзначылі, што звычайна тэрміны здачы ў эксплуатацыю падобных аб’ектаў складаюць 9-10 месяцаў, але яны прыкладуць намаганні, каб укласціся ў 5 і скончыць рэканструкцыю не пазней кастрычніка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *