В Ушачском РОЧС подвели итоги конкурса «Я б в спасатели пошёл»

Образование и молодежь Профилактика и безопасность

У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях падвялі вынікі раённага этапу конкурсу “Я б у выратавальнікі пайшоў”, які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”.

Конкурс праходзіў у дыстанцыйнай форме, юныя ўшачане разам з бацькамі майстравалі касцюмы выратавальнікаў, у тым ліку і з падручных сродкаў, і дасылалі свае відэапрэзентацыі. Так, першае і другое месца занялі хлопчыкі з гарпасёлка Мікіта Казак і Ягор Дунік. А вось трэцяе прысуджана самай юнай удзельніцы – пяцігадовай Ганне Бука з аграгарадка Вялікія Дольцы. Усе яны атрымалі падарункі ад МНС, а пераможца яшчэ і права прадставіць Ушаччыну на адпаведным абласным конкурсе.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *