В первый месяц лета на Ушаччине родилось 6 малышей и 6 пар узаконили свои отношения

Общество

Папаўненне чэрвеня

У першы месяц лета органамі загса Ушацкага райвыканкама зарэгістравана нараджэнне 6 малышоў: 3 хлопчыкаў і 3 дзяўчынак. Віншаванні з нагоды папаўнення ў сем’ях прымаюць зараз бацькі першынцаў Яўгенія Глінскага і Марыі Люцько, трэціх дзетак Максіма Дзівіна, Сяргея Плігаўкі і Евы Шэўчанка, чацвёртага – Міланы Дзенісёнак.

Новыя сем’і

У чэрвені ўзаконілі адносіны 6 маладых пар. Упершыню Марш Мендэльсона прагучаў для Сяргея Коршуна і Алесі Мамон, Дзмітрыя Курбакі і Зінаіды Маскалёвай, Уладзіміра Тараканава і Наталлі Катушонак, Дзмітрыя Хвасціёнка і Таццяны Арсоба, Аляксея Ярмоша і Юліі Тэкля.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *