Детская шалость с огнём стала причиной пожара в деревне Сорочино

Происшествия

У ноч з пятніцы на суботу ўшацкім выратавальнікам паступіў сігнал аб пажары ў вёсцы Сарочына. На адной з сядзіб гарэла недабудаваная лазня. Узгаранне вяскоўцы заўважылі позна, калі агонь ужо быў бачны звонку, а таму пабудову яе ўладальнікам прыйдзецца ўзводзіць літаральна нанова – дах і столевае перакрыццё знішчаны поўнасцю, моцна пашкоджаны сцены і ўсё, што знаходзілася ўнутры. Па папярэдняй версіі надзвычайнае здарэнне адбылося па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, усе абставіны зараз высвятляюцца.

З пачатку года ў раёне ўжо зарэгістравана 16 пажараў, за адпаведны перыяд мінулага года іх было 19.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *