Ушачские спасатели проверили, как соблюдаются правила пожарной безопасности на главной стройплощадке Ушач

Профилактика и безопасность

Як выконваюць правілы пажарнай бяспекі жыхары раёна, выратавальнікі пастаянна правяраюць падчас рэйдаў у жылфондзе. Але ўдзяляецца ўвага і іншым аб’ектам.

Днямі мы адправіліся ў сумесны рэйд з прадстаўнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях на галоўную будаўнічую пляцоўку гарпасёлка будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома на вуліцы Віцебскай.

– За прыкладамі надзвычайных здарэнняў на такіх аб’ектах далёка хадзіць не трэба. У Полацку ў канцы мінулага года на будаўнічай пляцоўцы ў мікрараёне “Аэрадром” адбыўся пажар ў вагоне-бытоўцы, што належыў наваполацкаму трэсту №16. У падсобным памяшканні будаўнікі пакінулі ўключаны паяльнік. Высветлілася, што да абучэння і інструктажаў у трэсце адносіліся фармальна. Падобных выпадкаў, калі бытоўкі гарэлі з-за няправільнай эксплуатацыі электраабсталявання, печаў ці па прычыне курэння, у краіне хапае, – расказвае на шляху першы намеснік начальніка Ушацкага РАНС М.А.Арлоў.

На тэрыторыі аб’екта некалькі вагон-бытовак, якія зараз не ацяпляюцца, але электрапрыборамі рабочыя ў іх актыўна карыстаюцца. Сярод парушэнняў — будаўнічая пляцоўка не забяспечана неабходнай колькасцю пярвічных сродкаў пажаратушэння, правядзенне агнявых работ праводзіцца без афармлення нарада-допуску.

“Вы павінны разумець, што вогнетушыцелі патрэбны не правяраючым, а вам, каб дапамагчы на ранняй стадыі пажару”, – нагадаў М.А.Арлоў. Выяўлена на аб’екце і яшчэ адно парушэнне: работнікі дазваляюць сабе тут  курэнне, няма адведзеных для гэтага месцаў. Між тым, у вобласці больш 70 працэнтаў загінуўшых на пажарах сталі ахвярамі агню менавіта з-за непатушанай цыгарэты.

Інструктажы па правілах пажарнай бяспекі падчас рэйду атрымалі каля дзясятка чалавек – прафілактычныя размовы лішнімі не бываюць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *