За 2020 год в Витебской области увеличился уровень производственного травматизма

Профилактика и безопасность

Агульная колькасць пацярпелых на вытворчасці і ўзровень вытворчага траўматызму па Віцебскай вобласці ў 2020 годзе з’яўляюцца самымі высокімі за апошнія гады: ад няшчасных выпадкаў пацярпелі 193 чалавекі, што на 6,6 працэнта больш у параўнанні з 2019 годам і на 17 – з 2018-м.

Найбольшая колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці са стратай працаздольнасці на адзін дзень і больш і са смяротным зыходам адбылася ў арганізацыях г.Віцебска – 38 пацярпелых (19,7% ад колькасці ўсіх траўміраваных па вобласці), што менш на 12 чалавек, чым у 2019 годзе. У Аршанскім раёне пацярпела 23 чалавекі, Полацкім – 16, у Наваполацку – 19. Сярод раёнаў і гарадоў вобласці самы высокі ўзровень вытворчага траўматызму ў 2020 годзе адзначаны ва Ушацкім раёне, дзе на 1000 працуючых было 1,49 траўміраваных, у Шумілінскім – 1,39, Лёзненскім – 1,30, Бешанковіцкім – 1,25.

Варта адзначыць, што ў мінулым годзе ні аднаго выпадку вытворчага траўматызму не было ў Расонскім раёне. У 2020 годзе ў арганізацыях вобласці ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 10 чалавек, што на 33,3 працэнта менш, чым у 2019 годзе. Сярод загінуўшых на вытворчасці няма ні адной жанчыны, у той час як у папярэднім годзе загінула дзве.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *