Кто хочет связать судьбу с милицией

Общество

Для выпускнікоў сярэдніх школ раёна хутка надыдзе час зрабіць выбар далейшага жыццёвага шляху, вызначыцца, у якой вучэбнай установе працягнуць навучанне. Тым, хто ўжо вызначыўся з выбарам і цвёрда вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню народу, барацьбе са злачыннасцю, прапануем паступаць ва Установы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі за рахунак сродкаў бюджэту на конкурснай аснове прымаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў; тыя, хто мае агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю, якім у годзе паступлення спаўняецца 17 гадоў, але не больш за 25 гадоў.

Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь на трох факультэтах дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі: факультэце міліцыі (спецыяльнасць: правазнаўства, эканамічнае права), следча-экспертным факультэце (правазнаўства, судовая экспертыза), крымінальна-выканаўчым факультэце (правазнаўства).

Абітурыенты, якія паступаюць на дзённую форму навучання, здаюць тры ўступныя экзамены: па дзяржаўнай мове (беларускай або рускай – на выбар абітурыента), матэматыцы і грамадазнаўству. Уступныя выпрабаванні праводзяцца на конкурснай аснове па спецыяльнасцях у форме цэнтралізаванага тэсціравання. Тэрмін прыёму дакументаў – з 9 па 15 ліпеня 2011 года.

У Магілёўскі каледж МУС Рэспублікі Беларусь на дзённую форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі (тэрмін навучання – 2 гады), запрашаюцца асобы мужчынскага полу ва ўзросце да 25 гадоў, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй і праходзілі службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Для паступлення ў каледж абітурыенты праходзяць уступнае выпрабаванне ў форме вуснага экзамена па грамадазнаўству. Тэрмін прыёма дакументаў на дзённую форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі – з 8 ліпеня па 8 жніўня.

На сённяшні дзень аддзелу ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама патрэбны спецыялісты з юрыдычнай або любой вышэйшай адукацыяй для праходжання службы на пасадах сярэдняга кіруючага складу.

Усіх жадаючых больш падрабязна азнаёміцца з умовамі паступлення, а таксама з умовамі службы ў органах унутраных спраў чакаем у аддзеле ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама (кантактныя тэлефоны: 2-17-08, маб.: 345-40-59).

Я.Сынкоў,

памочнік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *