В школах Ушаччины проводились Уроки мужества в рамках акции «Вахта Памяти» и Года народного единства

Общество

Адметнай і запамінальнай падзеяй апошніх дзён навучальнага года сталі Урокі мужнасці, якія ў рамках акцыі “Вахта Памяці” і правядзення ў Беларусі Года народнага адзінства прайшлі ў мінулую пятніцу ва ўсіх школах раёна. Ладзіліся ж яны не ў класных пакоях: вучні накіраваліся да манументаў, устаноўленых у іх родных мясцінах у памяць аб героях і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.

Глыбачанскія школьнікі пабывалі ля скульптуры воіна на брацкай магіле ў цэнтры аграгарадка, арэхаўскія ўсклалі кветкі да абеліска, устаноўленага ў памяць аб загінуўшых земляках, а вучні з Ільюшына – да мемарыяльнай дошкі ў вёсцы Двор Жары. Славутасцю Вялікіх Долец з’яўляецца велічны помнік воінам і партызанам (на здымку), а мясцовыя школьнікі заўсёды клапоцяцца аб падтрыманні парадку на тэрыторыі ля манумента. Вучні з райцэнтра накіраваліся на галоўны мемарыял раёна – комплекс “Прарыў” і падчас адмысловай экскурсіі прасякнуліся духам падзей, якія адбываліся тут у далёкім 1944-м.

Урокі мужнасці яшчэ раз падкрэслілі, наколькі важна захоўваць гістарычную памяць і цаніць мірнае неба над нашай Радзімай.

Н.ПАДГОЛ, метадыст Ушацкага раённага
вучэбна-метадычнага кабінета.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *