В Минске 12 августа состоялся съезд БРСМ под слоганом «Единство молодёжи — сила Беларуси!»

Общество

Пад такім дэвізам 12 жніўня ў Мінску прайшоў 44-ы з’езд БРСМ. Фармат адкрытага дыялогу аб’яднаў 500 дэлегатаў з розных рэгіёнаў краіны. І хоць ушачане ў іх лік не трапілі, праз інтэрнэт, тэлебачанне многія пільна сачылі за ходам мерапрыемства. Галоўная яго мэта – прыняцце стратэгіі развіцця грамадскага аб’яднання да 2025 года.

Дзіяна Калбасава, першы сакратар Ушацкага райкама БРСМ:

– На працягу шасці месяцаў у краіне праходзіла шырокае абмеркаванне, па якім шляху суполцы рухацца наперад. Актыўна ўключыліся ў яго не толькі школьнікі, студэнты, працуючая моладзь, але і прадстаўнікі грамадскасці, дэпутацкі корпус, органы ўлады. У нашым раёне неаднаразова ладзілася работа дыялогавых пляцовак. Адна з іх, дарэчы, прайшла напярэдадні з’езду – 11 жніўня. У рэжыме анлайн ушачане мелі магчымасць пагутарыць з дэлегатамі, падказаць тэмы для абмеркавання на рэспубліканскім узроўні. Мы актыўна павышаем уцягнутасць падрастаючага пакалення ў грамадска-палітычнае жыццё Беларусі, генерыруем новыя праекты і праграмы, аказваем валанцёрскую дапамогу, працаўладкоўваем юнакоў і дзяўчат… У такім накірунку хацелася б рухацца і далей.

Дар’я Кісель, актывістка райкама БРСМ:

– Гэты форум праходзіў у дастаткова няпросты час для краіны і нашай арганізацыі ў прыватнасці. На ім закладзена праграма пяцігадовага развіцця. Цікава было пачуць дасланае прывітанне ўдзельнікам з’езду ад Прэзідэнта Беларусі. Ён адзначыў, што гэта знакавая падзея ў гісторыі БРСМ, а тры справаздачныя гады сталі часам рэалізацыі магчымасцяў для соцень тысяч яго членаў. У ліку грамадска значных напрамкаў, у якіх можна праявіць сябе, беларускі лідар назваў патрыятычнае выхаванне, падтрымку маладых сямей, культуру, навуку, спорт. Чакаем, што БРСМ яшчэ больш умацуецца, “расправіць крылы”. Ну і мы будзем ісці ў нагу з часам!
На з’ездзе быў абраны новы склад Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай кантрольнай камісіі арганізацыі. Першым сакратаром ЦК БРСМ стаў Аляксандр Лук’янаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *