В цветочном магазине «IVONA» помогут подобрать букет к любой ситуации с доставкой на дом

Общество Экономика и малый бизнес

У тым, што весці бізнес трэба вакол таго, што любіш, абсалютна ўпэўнена Т.Кандрацкая. Шэсць гадоў таму наша зямлячка аформіла прадпрымальніцтва і адкрыла першы магазінчык па продажы кветак. Цяпер у “веданні” Таццяны іх цэлая сетка – у Полацку, Верхнядзвінску, Міёрах, а з нядаўняга часу і ва Ушачах – па вуліцы Фрунзэ, 19 (будынак былога ваенкамата).

У гандлёвай кропцы з загадкавай на першы погляд назвай “IVONA” (так завуць дачушку прадпрымальніцы) прапанаваны шырокі выбар кветак: розных па колеры і гатунках, зрэзаных і ў вазонах, квітнеючых і нават з пладамі! Усё, што патрабуецца ад пакупніка, – расказаць, для каго і з якой нагоды ён шукае прыгожы дадатак да падарунка.

Свежыя кветкі паступаюць сюды кожны тыдзень. У асартыменце заўсёды ёсць ружы, хрызантэмы, гваздзікі. Можна падабраць і гатовы букет, у тым ліку ў дэкаратыўнай aqua-скрыначцы, канверце. Калі ёсць пэўныя перавагі, можна сфарміраваць кветкавую кампазіцыю непасрэдна на месцы, дапоўніўшы яе элементамі зялёнага дэкору, розным пакаваннем, стужкамі.

З гаршковых пакаёвых раслін у наяўнасці ёсць хрызантэмы, азаліі, фіялкі, паслёны, кактусы і іншыя сукуленты. Карыстаюцца попытам архідэі – па словах прадаўца гандлёвай кропкі Юліі Казачонак (на здымку) іх разбіраюць хутчэй за ўсё. Дарэчы, можна падабраць адразу і грунт.

“IVONA” ва Ушачах працуе менш за месяц, аднак прыхільнасць з боку аматараў жывой прыгажосці ўжо паспела заваяваць. І справа не толькі ў прыемным кошце на тавар! Парадаваць блізкага чалавека можна нават у тым выпадку, калі знаходзіцеся ў іншым горадзе, ці не маеце вольнага часу. Для гэтага працуе кругласутачная дастаўка кветак (па тарыфе таксі). Заказаць букет можна па нумары (+375 33) 616-26-06 або зрабіць гэта праз Viber, сацыяльныя сеткі.

У перспектыве асартымент магазіна плануецца значна пашырыць. З’явяцца тут ядомыя букеты (з розных ласункаў, фруктаў), угнаенні для пакаёвых раслін, вазоны і кашпо, паветраныя шары, паштоўкі, іншая падарункавая атрыбутыка, у сезон – насенне і расада. Таму пакупнікоў, няма ніякіх сумненняў, таксама пабольшае.

– Не за гарамі – Дзень настаўніка, Дзень маці, іншыя святочныя даты, – нагадвае Т.Кандрацкая. – Прыходзьце – і мы дапаможам падабраць для вашых блізкіх годны падарунак, які і пазітыўныя эмоцыі прынясе, і любую ўрачыстасць яркімі фарбамі расквеціць. Магазін “IVONA” ва Ушачах працуе з аўторка па суботу з 9 да 18 гадзін.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *