В Сорочино появилась тематическая автобусная остановка

Общество

Яшчэ на адзін «бяспечны» прыпынак у раёне стала больш – намаганнямі работнікаў МНС аб важных правілах бяспекі цяпер нагадвае і павільён у Сарочыне ў накірунку Полацка. На тэрыторыі раёна ўжо пяць тэматычных аўтобусных прыпынкаў.

– Папярэднія размалёўвалі фарбамі мастакі, гэты ж “ажывілі”, прымацаваўшы спецыяльна закупленыя банеры. На іх некалькі актуальных правіл – не курыць у пасцелі, тушыць акуркі дома і падчас адпачынку на прыродзе, напамін пра адзіны нумар выкліку службаў 112. Аформіць менавіта гэты прыпынак планавалі даўно, бо стаіць на самай ажыўленай аўтадарозе раёна.

– Вельмі хацелася, каб грамадзяне цанілі нашы старанні ў прафілактыцы пажараў і не псавалі ўжо аформленыя павільёны, – заўважыла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ушацкага РАНС К.Карзянок.

Дарэчы, ушацкія выратавальнікі нядаўна абнавілі і вялікі тэматычны банер, размешчаны на Віцебскай, 1. А ў хуткім часе сацыяльная рэклама з’явіцца і на таварах народнага спажывання – напамінаць пра бяспеку будуць тэматычныя наклейкі на ўшацкім хлебе. У прафілактыцы ўсе метады дзейсныя.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *