Год уверенного старта

Общество

Калі расходная частка бюджэту ў 2011 годзе павялічана на 18 працэнтаў, то расходы на адукацыю, ахову здароўя, сацыяльныя праграмы – на 40. Гэта прыклад таго, што бюджэт краіны па-ранейшаму носіць высокую сацыяльную накіраванасць. Рэальныя даходы грамадзян павінны павялічыцца сёлета на 8-9,5 працэнта, сярэднегадавая зарплата бюджэтнікаў – на 35. Мінімальная зарплата, якая была павышана ў лістападзе да 400 тысяч, у студзені склала ўжо 460. Наогул уся стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны накіравана на павышэнне даходаў і якасці жыцця насельніцтва.

Сёлета па краіне плануецца пабудаваць і рэарганізаваць 122 школы і 20 дашкольных устаноў, 7,5 мільёна квадратных метраў жылля, прычым амаль 30 працэнтаў з іх – у малых гарадах і сельскай мясцовасці, намечана буйнамаштабная мадэрнізацыя ў галіне  аховы здароўя і павелічэнне аб’ёмаў аказваемых насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг, пры захаванні  іх субсідзіравання, каб пазбягаць значнага росту тарыфаў.

У нашым раёне з закрыццём Ленінскай школы сёлета завершыцца аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі і рамонт школ у аграгарадках Кублічы, Глыбачка, на гэтыя пераходныя аб’екты выдзелена 92 мільёны рублёў. На гэты год запланаваны рамонт дзіцячага і прыёмнага аддзяленняў ЦРБ, завяршэнне рэканструкцыі былога шахматна-шашачнага клуба пад трэнажорны зал з душавымі, масажным кабінетам, саунай і раздзявалкамі, праект дакументацыі ФАКа з басейнам, рамонт спартыўнай залы па вуліцы Бабаедава, разглядаецца пытанне па абсталяванні  дваровай тэрыторыі па Ленінскай, 16 міні-футбольнай пляцоўкай са штучным пакрыццём са сродкаў спецыяльнай праграмы ФІФА. Будзе пабудаваны 60 і 40-кватэрныя дамы, 20 — у сельскай мясцовасці, закладзены яшчэ адзін 40-кватэрны.

Па праграме далейшага развіцця сферы турызму ў Беларусі за пяцігодку плануецца рэканструяваць, пабудаваць не менш 200 турыстычных аб’ектаў. У нашым раёне сёлета ТАА “Янтарны бераг” на беразе возера Царкавішча плануе будаўніцтва першай чаргі комплексу сямейнага адпачынку і спартыўна-аздараўленчага турызму, працягваецца работа па абсталяванні на берагах 12 азёр раёна домікаў паляўнічых.

У 2011 годзе толькі на Ушаччыне плануецца адкрыццё 300 новых рабочых месцаў, пастаўлены вельмі важныя вытворчыя задачы: рост прадукцыі прамысловасці павінен скласці 125 працэнтаў да аб’ёмаў 2010 года, сельскай гаспадаркі – 130, платныя паслугі плануецца павялічыць на 148 працэнтаў, рознічны тавараабарот гандлю – на 115. Рэнтабельнасць продажу прамысловай прадукцыі павінна скласці 12 працэнтаў, сельскай гаспадаркі – 10.

Адна з важных задач – выхад на станоўчае сальда знешняга гандлю (да 2014 года), рост экспарту тавараў і паслуг – сёлета на 16 працэнтаў. Дарэчы, за апошнюю пяцігодку аб’ём экспартных паставак прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 3 разы, харчавання – у 2, за апошнія два гады Беларусь выйшла на рынкі 34 новых краін. Калі ў 2008 годзе краіна мела 27 зборачных прадпрыемстваў за мяжой, то ў мінулым ужо ў 92. Экспарт тавараў ва Ушацкім раёне ў фактычных цэнах павінен скласці 140 працэнтаў да ўзроўню 2010 года, таксама як і паслуг, сальда знешняга гандлю таварамі – 30  мільёнаў долараў, паслугамі – 15. Паказчык па энергазберажэнні для раёна павінен быць зніжаны на 10 працэнтаў у параўнанні з леташнім. Інвестыцыі ў асноўны капітал будуць павялічаны на 128 працэнтаў і складуць 14,2 мільёна долараў ЗША.

Старт для гэтых высокіх паказчыкаў дадзены.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *