Газированные напитки Ушачского филиала облпотребобщества продаются во многих торговых точках Беларуси

Общество

На экспертызе зараз знаходзяцца ўзоры пітной вады са смакам яблыка і грушы, распрацаваныя цэхам па разліве безалкагольных напіткаў Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства. Нашы вытворцы не стаяць на месцы, штогод пашыраючы асартымент прадукцыі.

У магазіне “ПраЗапас” шырокі выбар прадукцыі цэха.

Так, летась з канвеера цэха выйшла 10 новых відаў. Сярод іх пяць ліманадаў і пяць абсалютна новай прадукцыі – энергетыкаў. Лінейка пастаўляецца па ўсёй краіне ў гандлёвыя кропкі “Белкаапсаюза”, знаёмы з ёй таксама пакупнікі гандлёвых сетак “Ніка” (Віцебск), “Альянсмалгандаль” (Бабруйск), “Залатая ніва” (Полацк), вялікія аб’ёмы павідла заказвала фірма “Белкандытар” з Гродна. Зараз заключаюцца дагаворы з буйной гандлёвай маркай “Веста”.

Усяго за 2021 год рэалізавана 55 тон яблычнага павідла, а выпуск мінеральнай, пітной вады і напіткаў склаў 210 тысяч далаў – павялічаны на 102,2 працэнта. Самы вялікі прырост летась нават не за напіткамі, як традыцыйна, а за нашым брэндам – мінеральнай і пітной вадой “Вечалле” – 113,7 працэнта адносна 2020 года.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *