За два месяца в области произошло 156 пожаров. Одна из причин — нарушение правил эксплуатации печного отопления

Профилактика и безопасность

Жыхар Аршанскага раёна, прапаліўшы ў печы, пакінуў на ёй сушыцца рэчы, а сам адправіўся ў госці да суседзяў. Вось толькі вяртацца яму ўжо было няма куды – праз некалькі гадзін жыллё поўнасцю ахапіла полымя. За 2 месяцы бягучага года ў вобласці адбылося 156 пажараў, з іх некалькі дзясяткаў – па прычыне парушэння правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення. Хоць на календары ўжо вясна, жыхарам прыватнага сектара яшчэ прыйдзецца клапаціцца аб ацяпленні домаўладанняў.

Хутка дачнікі і пенсіянеры, якія зімавалі ў гарадах у дзяцей, вернуцца ў свае жылыя дамы. Вельмі важна разумець, што печы, якія доўгі час не эксплуатаваліся, могуць даставіць “вогненныя” праблемы. Таму перад распальваннем пераканайцеся ў спраўнасці іх і дымавых труб, праверце наяўнасць расколін у муры і цэласнасць цэглы, прачысціце комін ад сажы і праверце цягу. Не імкніцеся да чырвані натапіць печ. Спачатку прагрэйце шляхам невялікага прапальвання, а калі паверхня печы трохі пацяплее – завяршайце паленне. Зрабіце паўзу 2-3 гадзіны, а потым аднавіце ацяпленне.

Каб не пазбавіцца даху над галавой, не перакальвайце печ, не выкарыстоўвайце для распальвання бензін, дызельнае паліва ці іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці. Сачыце за тым, каб даўжыня дроў не перавышала памеру топкі. Не сушыце і не кладзіце на печ вопратку і іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы.

Гэтыя і іншыя правілы супрацоўнікі МНС зараз нагадваюць у рамках прафілактычнай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”

К.КАРЗЯНОК, інспектар сектара прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *