В Ушачах на улице Дубровского произошло возгорание в жилом доме

Происшествия

У чацвер днём ушацкім выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў адным з дамоў па вуліцы Дуброўскага ў гарпасёлку. Па папярэдняй версіі узгаранне адбылося па прычыне няспраўнасці электраабсталявання, у памяшканні кухні загарэлася выцяжка. Пажар быў аператыўна ліквідаваны, паколькі гаспадары знаходзіліся дома і аператыўна выклікалі выратавальнікаў. Ніхто не пацярпеў, пашкоджаны адзін пакой.

У МНС нагадалі, што не трэба карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі і спадзявацца, што нічога не здарыцца. Памятайце, што ўсе яны маюць свой срок эксплуатацыі, па заканчэнні якога становяцца небяспечнымі. Не перагружайце электрасетку, не эксплуатуйце няспраўную або старую праводку. Сыходзячы з дому, пераканайцеся, што ўсе электрапрыборы выключаны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *