«Неделя детской книги» прошла ярко и познавательно у юных читателей Ушаччины

Общество

У далёкім і суровым 1943-м, калі ва ўсю палала вайна, савецкі пісьменнік Леў Касіль прапанаваў правесці ў Маскве першы Тыдзень дзіцячай кнігі. Гэта мерапрыемства стала традыцыйным і захавалася да нашага часу. Вось і сёлета пачатак красавіка атрымаўся вельмі насычаным для юных ушацкіх чытачоў – бібліятэкары аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі падрыхтавалі для іх вялікую разнапланавую праграму.


Мерапрыемствы Тыдня ладзіліся не толькі ў бібліятэцы. Так, яго святочнае адкрыццё было арганізавана ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі і прайшло ў форме літаратурнай віктарыны. У Міжнародны дзень птушак, які адзначаецца 5 красавіка, аматарскае аб’яднанне “Расінка” сабралася на тэматычную сустрэчу, падчас якой дзеці даведаліся шмат цікавага пра свет крылатых, а яшчэ вырашылі змайстраваць і ўсталяваць у сваіх дварах шпакоўні. Удзельнікі аб’яднання “Літаратурнае кафэ” пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы

Валянціны Асеевай і разабралі яе знакамітае апавяданне “Чароўнае слова”.
Група падоўжанага дня Ушацкай школы разам з бібліятэкарамі спасцігала сакрэты добрага здароўя. Пачаткоўцы засвоілі: каб добра сябе адчуваць, трэба займацца фізкультурай, ужываць карысныя прадукты і захоўваць правілы гігіены. Імпрэза “Вакол смеха” была насычана гумарыстычнымі нумарамі, дзе трэба было паказаць знаходлівасць, акцёрскае майстэрства і нават пантаміму. Актуальнай і пазнавальнай стала гадзіна бяспекі, падчас якой выратавальнікі расказалі школьнікам пра сумныя наступствы вясенніх палаў. Уразіла сямікласнікаў мерапрыемства “Чарнобыль – наш боль і памяць”, на якім ішла гаворка пра прычыны тэхнагеннай катастрофы і яе трагічныя наступствы, а праілюстравалі тыя падзеі вершы Рыгора Барадуліна і іншых беларускіх паэтаў.

Мінаюць часы, а кніга па-ранейшаму застаецца запатрабаванай у людзей любога ўзросту. І прыемна, што Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі падарыў школьнікам шмат новых ведаў, эмоцый і літаратурных адкрыццяў.

А.ШАРАЕВА, загадчык аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі
раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *