Пожары в Городке, Зановинье и авария возле Черствяд. Происшествия в Ушачском районе

Происшествия

Спаліў хлеў суседу

Спальванне смецця на ўчастку абярнулася пажарам для жыхара вёскі Занавінне Сарочынскага сельсавета. Мужчына развёў вогнішча, а вецер падхапіў полымя і па траве агонь перакінуўся на гаспадарчую пабудову суседа, якая цалкам была знішчана. На шчасце, ніхто не пацярпеў. За парушэнне правіл пажарнай бяспекі віноўніку пажару цяпер пагражае штраф.

МНС нагадвае: не распальвайце вогнішчы ў ветранае надвор’е! Не пакідайце без нагляду агонь, побач павінна быць вядро з вадой і рыдлёўка. Выбірайце для гэтага бяспечную адлегласць ад надворных пабудоў.

Пажар у Гарадку

А ў ноч з 8 на 9 мая пажар адбыўся ў вёсцы Гарадок Вяркудскага сельсавета. На адной з сядзіб загарэлася лазня, ад яе агонь перакінуўся на дзве гаспадарчыя пабудовы, а потым і на жылы дом. На тушэнні пажару былі задзейнічаны некалькі пажарных разлікаў, у тым ліку і з суседняга раёна. У выніку дом удалося выратаваць – у ім пашкоджана толькі адна сцяна, а вось пабудовы практычна поўнасцю знішчаны агнём. Абышлося без чалавечых ахвяр. Прычына здарэння зараз высвятляецца, разглядаемая версія – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасеткі і электраабсталявання. Каб пазбегнуць падобных надзвычайных сітуацый, сачыце за станам электраправодкі, не пакідайце ўключанымі электрапрыборы.

Зляцеў у кювет

Раніцай 8 мая аварыя адбылася на аўтадарозе “Сянно-Бешанковічы- Ушачы” паблізу вёскі Чарсцвяды. 22-гадовы вадзіцель, жыхар аграгарадка Вяркуды, кіруючы аўтамабілем “Volkswagen”, не ўлічыў асаблівасці і стан транспартнага сродку, дарожныя ўмовы, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Там аўтамабіль перакуліўся. У выніку аварыі малады чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне Ушацкай ЦРБ.

У ДАІ райаддзела міліцыі настойліва раяць вадзіцелям выбіраць хуткасць руху з улікам канкрэтнай сітуацыі на дарозе. Захоўвайце бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал, адмоўцеся ад неабдуманых манеўраў і абгонаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *