Накануне летних каникул в Ушачском районе проходит профилактическая акция МЧС «Не оставляйте детей одних!»

Профилактика и безопасность

Прафілактычная акцыя пад назвай «Не пакідайце дзяцей адных!» праходзіць напярэдадні летніх канікул ва Ушацкім раёне. Яе галоўныя мэты – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, забеспячэнне асабістай бяспекі юных грамадзян на вадаёмах, вуліцы, дома.

У ходзе акцыі выратавальнікі з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных размясцілі на цэнтральнай плошчы Ушач тэматычную пляцоўку бяспекі. Сумесна з іншымі экстраннымі службамі яны праводзілі з дзецьмі, іх бацькамі займальныя і пазнавальныя мерапрыемствы: паўтаралі нумары выкліку пажарных, знаходзілі небяспеку ў імправізаванай кватэры. Усе жадаючыя на некалькі хвілін маглі адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, сеўшы за руль спецтэхнікі, прымерыўшы баявую вопратку, узброіўшыся адмысловым абсталяваннем.

Вучэбная пляцоўка супрацоўнікаў РАНС разгарнулася нядаўна і ў магазіне “Umneyka”. Маладым матулям прапанавалі адказаць на пытанні гульні па асновах бяспечнай жыццядзейнасці “Веру – не веру”, нагадалі пра недапушчэнне пакідання без нагляду малалетніх дзяцей.

Яркае мерапрыемства, да правядзення якога далучыўся райкам БРСМ, прайшло ў рамках акцыі на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы”. Камандам, у склад якіх увайшлі бацькі і дзеці, было прапанавана паспаборнічаць не толькі ў спорце, але і ў ведах правілаў бяспекі. Як выйсці з задымленага памяшкання, патушыць невялікае ўзгаранне, выклікаць экстранную службу – усё гэта паўтарылі ўдзельнікі.

Акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!” працягваецца. МНС нагадвае: не кладзіце запалкі, іншыя небяспечныя прадметы і рэчывы ў даступныя для дзяцей месцы, не дазваляйце малым самастойна карыстацца газам, уключаць электрапрыборы, распальваць печку.

К.КАРЗЯНОК, інспектар сектара
прапаганды і ўзаемадзеяння

з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *