7 чудес Беларуси: голосуем за Ушачский район

Общество

На званне аднаго з сямі цудаў Беларусі можа прэтэндаваць і аб’ект нашага раёна
Праект “Сем цудаў Беларусі”, які праводзіць “Народная газета” сумесна з нашай рэдакцыяй, выходзіць на фінішную прамую. У галасаванні на першым этапе, якое завяршылася на пачатку сакавіка, прыняло ўдзел больш за сорак тысяч наведвальнікаў.
З 15 сакавіка да 1 мая на сайце www.ng.by праводзіцца наступны этап галасавання – абласны. Аб’екты-пераможцы з кожнага раёна цяпер прэтэндуюць на перамогу ў ім і на выхад у наступны этап – рэспубліканскі, які будзе праводзіцца на сайце з 15 мая да 1 ліпеня. Тады і вызначацца самыя-самыя, што могуць з гордасцю звацца ЦУДАМІ Беларусі.
Шанцы трапіць у гэты фінал у кожнага раёна роўныя. Усё залежыць ад нашай актыўнасці і патрыятызму, шаноўныя землякі, бо абірацца фіналісты будуць па колькасці аддадзеных за іх галасоў і набраных імі балаў. А хто будзе галасаваць за наш раён, як не мы з вамі!?
Спадзяёмся, раўнадушных у гэтым своеасаблівым спаборніцтве не будзе. А стаць яго паўнапраўным удзельнікам можа кожны, хто мае доступ у інтэрнэт. Дастаткова зайсці на сайт “Народнай газеты” www.ng.by, клікнуць на спасылку “Сем цудаў Беларусі”, знайсці там сваю вобласць, а ў ёй – свой раён і выставіць прапануемым аб’ектам адзнаку па сямібальнай шкале. (Ніхто не асудзіць, калі паставіце ўсім – сямёркі). Нагадаем, што з нашага раёна ў праекце значацца сядзіба-музей Васіля Быкава, возера Крывое, крывіцкія пахаванні і мемарыяльны комплекс “Прарыў”.
Ці будуць у гэтым пачэсным спісе цудаў Беларусі нашы мясціны – залежыць ад нас.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *