Единый день безопасности дорожного движения пройдет в Беларуси 29 июля

Профилактика и безопасность

Пад дэвізам «Жыццё – важнейшае за хуткасць!» 29 ліпеня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Мерапрыемства накіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з парушэннем хуткасных рэжымаў.

У летні перыяд колькасць такіх аварый звычайна расце. У адзіны дзень бяспекі супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў арганізацыях, на прадпрыемствах, у навучальных установах з мэтай інфармавання, тлумачэння правілаў бяспечных паводзін на дарозе.

Хуткасць павінна забяспечваць вадзіцелю магчымасць пастаяннага кантролю над рухам транспартнага сродку. Даць канкрэтныя рэкамендацыі па яе выбары на ўсе выпадкі жыцця немагчыма – трэба ўлічваць дарожныя і кліматычныя ўмовы, інтэнсіўнасць руху, майстэрства ваджэння, фізічны і псіхалагічны стан вадзіцеля, характар грузу, тэхнічны стан аўтамабіля.

Згодна з артыкулам 18.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, перавышэнне ўстаноўленай хуткасці вядзе да накладання штрафу: ад 10 да 20 км/г – да 1 базавай велічыні, ад 20 да 30 км/г – ад 1 да 3 базавых, ад 30 да 40 км/г – ад 3 да 10, на 40 км/г і больш – ад 8 да 12. Паўторнае падобнае парушэнне на працягу года пагражае штрафам у памеры ад 5 да 15 базавых ці пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да аднаго года. Удакладню: такая норма не прымяняецца пры фіксацыі перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме.

М.ГАЎРЫЛЮК, начальнік
аддзялення ДАІ Ушацкага
райаддзела міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *