Редакция газеты «Патрыёт» объявляет новый конкурс, посвящённый Дню всех влюблённых

Калейдоскоп

У канцы мінулага года мы аб’явілі конкурс сярод нашых чытачоў, якія выпісваюць газету адразу на паўгоддзе. Прынялі ўдзел у ім ушачане, што прынеслі, патэлефанавалі або даслалі праз вайбер квіткі-пацвярджэнні.

Розыгрыш мы правялі перад Раством, запрасіўшы ў рэдакцыю двух незацікаўленых асоб. Руслан Гайко і Вікторыя Кальчэўская і выцягнулі імёны шчасліўчыкаў. Электрачайнік дастаўся Алесі Анатольеўне Хамёнак, сапраўды ўдачлівай жанчыне, якая неўпершыню выйграе прызы “Патрыёта”. Міксер будзе служыць Святлане Васільеўне Пухальскай – у гэтай сям’і дзесяцігоддзямі выпісваюць газету на паўгоддзе. Вікторыя, дарэчы, абрадавалася, што выцягнула менавіта гэтае прозвішча, паколькі працуюць разам у адной установе – раённай бальніцы.

Р.Гайко, В.Кальчэўская.

Віншуем пераможцаў і аб’яўляем фотаконкурс да Дня закаханых. Дасылайце здымкі са шчаслівымі парамі, абавязкова пазначаючы, хто на іх. Пажадана расказаць гісторыю знаёмства. Здымкі будуць надрукаваны, а шляхам галасавання вызначым “лепшых закаханых”, якія атрымаюць прыз. Фота можна прыносіць у рэдакцыю, дасылаць на пошту “Патрыёта” smi@belpatriot.by або на “вайбер” па нумары +375 29-5116251. Не забывайце пакідаць свае кантакты.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *