Равняемся на молодёжь!

Образование и молодежь

Такую назву меў урачысты вечар, прысвечаны Дню моладзі, што адбыўся 26 чэрвеня ў РДК. А якая яна, сучасная моладзь?
Актыўная і красамоўная, як, напрыклад, удзельнікі акцый БРСМ “Мы – за здаровы лад жыцця” і “Памяняй цыгарэту на цукерку” Дзяніс Мягель, Андрэй Парашкін, Дарья Губко, Франчэска Полазава і Аксана Гардзіёнак (на здымку), якія сустракалі гасцей свята ў фае.  
Адмысловая і ўседлівая – аб гэтым яскрава сведчыць выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці маладых талентаў Ушаччыны, што была разгорнута тут жа. Малюнкі, эцюды, кампазіцыі з саломкі Крысціны Кляшчонак, Крысціны Малышкінай, Юліі Пятніцы, Ганны Бабянок, Тамары Аваднёвай выклікалі агульнае захапленне.
І, вядома ж, працавітая! Цырымонія ўзнагароджання моладзі па прадстаўленні працоўных калектываў стала кульмінацыяй свята. Віншавала лепшых маладых работнікаў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта В.І.Карчэўская. Яна адзначыла, што ў нашым раёне паўтары тысячы прадстаўнікоў працоўнай моладзі і большасць з іх – добрасумленныя і старанныя спецыялісты. Узнагароды з рук Вольгі Іванаўны атрымалі лепшыя з лепшых: Канстанцін Маковіч (рабочы УП ЖКГ), Пётр Дунік (вадзіцель ДРБУ-105), Алеся Тарасевіч (аператар ПУП “Сарочына”), Анастасія Люцько (урач ЦРБ), Сяргей Лісоўскі (аддзел па надзвычайных сітуацыях), Дзяніс Шаўчэнка (цясляр ПМК-66), Марына Камаркова (упакоўшчык хлебазавода), Наталля Саўчанка (кандытар каапнарыхтпрама), Мікалай Федарэнка (вадзіцель АТП №6), Святлана Федарэнка (прадавец прадгандлю), Марыя Чанцова (кладаўшчык прадгандлю), Сяргей Шайтар (лейтэнант міліцыі), Анастасія Калітуха (эканаміст КБА), Алена Дайлідзёнак (швачка прамкамбіната), Андрэй Шыхель (токар лясгаса), Вольга Александровіч (бухгалтар агароднінасушыльнага завода).
Нашу моладзь не палохаюць цяжкасці сельскай працы: яна і тут на галоўных ролях. На свяце былі падведзены вынікі спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на вясенне-палявых работах, агучыла якія загадчык аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак. Дыпломы і падарункі атрымалі райаграсэрвісаўцы Канстанцін Казакевіч (пераможца ў намінацыі “Падрыхтоўка глебы да пасяўной”) і Сцяпан Басак (другое месца на ўнясенні мінеральных угнаенняў). Першым на ўнясенні ўгнаенняў стаў Дзмітрый Бурак (ААТ “Ільюшынскі). У намінацыі “Сяўба зерневых культур” другім стаў Уладзімір Шэдзько (“Ушацкі райаграсэрвіс”), першым – Аляксандр Селязень (ААТ “Ільюшынскі) (на здымку).
Яе няпроста накіроўваць і арганізоўваць, весці за сабой. Але гэта добра атрымліваецца ў Алены Шалак (РА БРСМ), Таццяны Стрыжонак (ПУП “Сарочына”), Вольгі Хрэбто (Ушацкае райспажыўтаварыства), Аляксандры Коцур (ДРБУ-105).
А яшчэ наша моладзь разумная, моцная, таленавітая – аб гэтым сведчаць перамогі на прадметных алімпіядах Яўгена Аніскевіча і Мікалая Кулікова, міжнародныя спартыўныя дасягненні Яўгена Каваленкі і Аляксандра Лабаня, музычныя поспехі Людмілы Дабравольскай і Наталлі Шах.
Гарэзлівая і знаходлівая, як вядучыя вечара Ганна Елісеева, Вольга Гірсёнак і Арцём Бірукоў – маладыя спецыялісты РДК, над жартамі якіх смяяліся нават самыя сур’ёзныя гледачы.
Яна дзёрзкая, апантаная, няўрымслівая. Яна спрачаецца, улюбляецца, памыляецца. Яна – наша надзея і наша будучае.
Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *