Іван Кірылавіч Падворны

Общество

Сваё вялікае па зместу і працягласці жыццё Іван Кірылавіч Падворны, і жартам і ўсур’ёз, называе “вайна і мір”. Сапраўды, гэта так. Сваю маладосць ён прысвяціў барацьбе з ворагам падчас Вялікай Айчыннай. У 1943-м стаў партызанам 10-га атрада 2-й партызанскай брыгады імя П.К.Панамарэнкі. Падчас прарыву варожай блакады быў паранены, а пасля выздараўлення ваяваў на 1-м Украінскім фронце. Вызваляў Прагу, дзе і сустрэў Вялікую Перамогу. Дадому вярнуўся толькі ў 1949-м пасля службы ў арміі на тэрыторыі Аўстрыі. Подворный 003

 

 

 

 

Невыпадкова пра ваенную частку свайго жыцця Іван Кірылавіч расказвае заўсёды сціпла, хоць адчуваецца, наколькі трывала ў яго памяці сядзяць усе падрабязнасці дзён вайны з датамі і імёнамі. Яшчэ і цяпер, праз шэсцьдзесят пяць гадоў, сэрца шчыміць пры ўспаміне баявых таварышаў, хто назаўсёды застаўся на полі бою…

Мір для І.К.Падворнага пачаўся ў той час, калі выйшаўшы з зямлянкі, разгарнуў будаўніцтва свайго дома, калі пачаў працоўную дзейнасць. Для гэтага валявога і мэтанакіраванага чалавека ўсё было па плячы. Ён цалкам прысвяціў сябе педагагічнай дзейнасці і спаўна аддаваўся любімай справе, на якой бы пасадзе не працаваў – ад радавога настаўніка да дырэктара школы. А тыя людзі, хто быў з ім побач, сёння толькі ўдзячныя лёсу за тое, што пашчасціла дзяліць працоўныя будні з гэтым высакародным чалавекам.

А колькі добрых спраў паспеў зрабіць Іван Кірылавіч, будучы больш дзесяці год на пасадзе старшыні раённай ветэранскай арганізацыі! Сёння многія былыя франтавікі і партызаны кланяцца яму ў пояс за клопат і ўвагу.

Гэты год для ветэрана вайна асаблівы. Год 65-годдзя Вялікай Перамогі супаў з яго 85-годдзем, якое Іван Кірылавіч адзначыў у студзені. Увечары Іван Кірылавіч і яго жонка Ніна Якаўлеўна, як і заўсёды на сямейныя святы, чакалі ў свой вялікі гасцінны дом дзяцей, унукаў і праўнукаў. А вось з самага рання дзверы дома не зачыняліся ад людзей, хто па закліку сэрца нёс свайму сябру падарункі, кветкі і цёплыя словы. Адным з такіх быў сённяшні старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Мікалаевіч Малаткавец (на здымку). Наведаліся да Падворных і прадстаўнікі Ушацкай школы на чале з дырэктарам С.К.Турло. У гэты святочны і радасны для сям’і дзень побач былі і былыя калегі па працы Л.Р.Бутоўская і Г.І.Пахілка, якія сталі ўжо добрымі сябрамі па жыцці, людзьмі, з кім дзеляць і радасць і гора.

Больш за мужа, здаецца, хвалявалася Ніна Якаўлеўна. Канечне, яе перапаўнялі эмоцыі, пачуццё гонару за мужа, які дажыў да такога паважанага ўзросту і на свой юбілей сабраў усю вялікую сям’ю за адным сталом. Такія каштоўныя і важныя для чалавека хвіліны даюць зарад бадзёрасці і аптымізму яшчэ на доўгія гады. І па твары Івана Кірылавіча яскрава чыталася задаволенасць жыццём, радасцю напоўненыя вочы, здавалася, гаварылі самі за сябе… Шчырыя словы і пажаданні ў адрас юбіляра заканчваліся ў гэты дзень адным пажаданнем: жыві, калі ласка, яшчэ доўга!

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *