Таварыства Веды

 Ушацкая раённая арганізацыя Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Веды” налічвае 20 пярвічных арганізацый (13 – у школах, 4 – у дашкольных установах, па адной – ва Ушацкай ЦРБ, РАУС, аддзеле адукацыі) з агульнай колькасцю 400 членаў. Сваю работу арганізацыя будуе ў адпаведнасці са Статутам і планам работы на каляндарны год.

У 2009 годзе лектарамі раённай арганізацыі РДГА “Беларускае таварыства “Веды” праводзілася сістэмная і мэтанакіраваная работа па ідэалагічным, духоўным, грамадзянска-патрыятычным, педагагічным, медыцынскім, прававым асветніцтве насельніцтва раёна праз публічныя выступленні ў працоўных калектывах раёна, публікацыі ў газеце “Патрыёт”, выступленні па мясцовым радыё.

Сем работнікаў аддзела адукацыі ўваходзяць у склад інфармацыйна-прапагандысцкіх груп раённага выканаўчага камітэта і ў адпаведнасці з графікам выступаюць у працоўных калектывах раёна па самай разнастайнай тэматыцы ў рамках адзіных дзён інфармавання.

Спецыялісты раённага аддзела адукацыі, метадысты вучэбна-метадычнага кабінета, прадстаўнікі адміністрацыі ўстаноў адукацыі выступаюць з лекцыямі ў працоўных калектывах раёна, установах адукацыі, на бацькоўскіх сходах па тлумачэнні нарматыўна-прававых дакументаў, у прыватнасці, акцэнт робіцца на палажэнні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18, Дырэктывы №3, Дэкрэта №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”, даводзіцца да ведама насельніцтва Праграма супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2007-2010 гады.

Вялікую дапамогу лектарам у падрыхтоўцы выступленняў пры правядзенні адзіных дзён інфармавання аказвае аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама. Інфармацыйныя матэрыялы своечасова перадаюцца на папяровых і электронных носьбітах у школы і дашкольныя ўстановы раёна. Ва ўстановах адукацыі створаны інфармацыйна-прапагандысцкія групы, загадамі кіраўнікоў назначаны адказныя за ідэалагічную работу ў калектывах. Па выніках правядзення адзіных дзён інфармавання ўстановы адукацыі накіроўваюць у аддзел адукацыі інфармацыю аб паступіўшых пытаннях, заўвагах, прапановах, пасля чаго яна перадаецца ў аддзел ідэалагічнай работы для аператыўнага рэагавання і прыняцця кампетэнтных рашэнняў.

Членамі пярвічных арганізацый таварыства “Веды” праводзіцца таксама інфармацыйна-прапагандысцкая работа ў працоўных калектывах, сярод насельніцтва, бацькоў вучняў па такіх накірунках, як грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, фарміраванне палітычнай культуры насельніцтва, удзел у рэалізацыі прынцыпаў ідэалогіі беларускай дзяржавы ў розных сферах жыццядзейнасці. Многа ўвагі надаецца пытанням фарміравання духоўнай культуры і здаровага ладу жыцця, павышэння педагагічнай культуры бацькоў у пытаннях выхавання падрастаючага пакалення.

Члены пярвічных арганізацый таварыства “Веды” прымалі ўдзел у інфармацыйным забеспячэнні перапісу насельніцтва, у інфармацыйных мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзю Вялікай Перамогі, у рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках Года роднай зямлі, у інфармацыйным забеспячэнні рэалізацыі дзяржаўнай Праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гады.

У жніўні 2009 года мы правялі раённы семінар для намеснікаў дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў, педагогаў-псіхолагаў па праблеме грамадзянска-патрыятычнага і духоўнага выхавання падрастаючага пакалення. На ім заслухана таксама пытанне аб выкананні ў нашым раёне мерапрыемстваў Праграмы супрацоўніцтва ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама з Віцебскай і Полацкай Епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2007-2010 гады. У мерапрыемстве прыняў удзел архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, які выступіў перад прысутнымі і дэталёва акрэсліў накірункі ўзаемадзеяння.

Старшыня пярвічнай арганізацыі таварыства “Веды” аддзела адукацыі райвыканкама А.У.Філіпчык у жніўні мінулага года арганізавала раённы семінар для работнікаў устаноў адукацыі па тэме: “Інтэрактыўныя тэхналогіі ў ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце”, які правёў загадчык кафедры псіхалогіі і педагагічнага майстэрства РІВШ А.М.Сізанаў.

Лектары пярвічных арганізацый Вялікадолецкай школы-дзіцячага сада, Глыбачанскай, Ушацкай, Кубліцкай школ, аддзела адукацыі (старшыні Р.Л.Аніскевіч, С.В.Зайцава, С.К.Турло, Н.А.Мацвеенка) прынялі ўдзел у абласным свяце паэзіі, прысвечаным 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 85-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава і 80-годдзю з дня нараджэння Е.Лось. У рамках свята адбыліся сустрэчы з рэдактарамі абласных перыядычных выданняў, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Трэба адзначыць сістэмную работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця распаўсюджванні медыцынскіх ведаў з боку членаў пярвічнай арганізацыі ЦРБ (старшыня Ж.М.Маслюк). У ліку лепшых “пярвічак” хачу назваць Вялікадолецкую школу-дзіцячы сад, Ушацкую і Плінскую школы, дзе даволі актыўна працуюць лектары.

У 2010 годзе члены раённай арганізацыі РДГА “Веды” прымуць актыўны ўдзел у забеспячэнні інфармавання насельніцтва аб правядзенні выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Л.КАРАБАНЬ,

старшыня раённай

арганізацыі РДГА “Беларускае таварыства “Веды”.

Ушацкая раённая арганізацыя Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Веды” налічвае 20 пярвічных арганізацый (13 – у школах, 4 – у дашкольных установах, па адной – ва Ушацкай ЦРБ, РАУС, аддзеле адукацыі) з агульнай колькасцю 400 членаў. Сваю работу арганізацыя будуе ў адпаведнасці са Статутам і планам работа на калядарны год.

старшыня раённай арганізацыі РДГА “Беларускае таварыства “Веды”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *