112 вакансій прапануюць зараз ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.
У ліку навінак – пасады дырэктара музея народнай славы; вадзіцеля аўтамабіля ў аддзеле па аказанні страхавых паслуг прадстаўніцтва “Белдзяржстраха”; правізара-рэцэптара, падсобнага рабочага ў цэнтральнай аптэцы №65; жывёлавода ў сялянска-фермерскай гаспадарцы “Бацьяр”. Галоўнага інжынера (намесніка) чакаюць у ДРБУ-105; электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі, рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы.
Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях складае ад 858 да 4000 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах: 5-18-57, 5-73-51.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

