Поздравляли защитников

Общество

 

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначаецца як адно з важнейшых дзяржаўных святаў. І на самой справе яно стала агульнанародным – не толькі былых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, але і тых, хто служыў у арміі ў мірны час, сённяшніх вайскоўцаў.PICT0055

У гэты дзень прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі, моладзі, працоўных калектываў райцэнтра сабраліся ля помніка загінуўшым воінам і партызанам, які стаіць у скверы г.п.Ушачы, каб ускласці вянкі, ушанаваць іх памяць.

Там адбыўся мітынг. Прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, выступілі раённы ваенны камісар У.Я.Пальчэх і Арцём Качан, які нядаўна вярнуўся дадому са службы ў арміі.

А затым вянкі ляглі да помніка і магіл. Ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў вянок усклалі А.А.Кавалёнак і І.М.Падгол.

У гэты ж час вянкі былі ўскладзены да пліт на мемарыяльным комплексе “Прарыў”.

У раённым Доме культуры адбыўся святочны канцэрт.

 

23 лютага ў цэнтры пазашкольнай работы быў наладжаны канцэрт-віншаванне “Мы славім подзвіг ваш”, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства былі запрошаны ветэраны вайны і працы з гарпасёлка, а таксама старшыня раённай ветэранскай арганізацыі У.М. Малаткавец.

Гурткоўцы цэнтра выканалі для ганаровых гасцей іх любімыя песні, падарылі святочныя паштоўкі і сувеніры, вырабленыя сваімі рукамі. Ветэраны вайны падзяліліся ўспамінамі пра цяжкія ваенныя гады, пра аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі, пра нялёгкае пасляваеннае жыццё.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *