Работа сельских Советов депутатов направлена на улучшение качества жизни ушачан

Благоустройство Личное подсобное хозяйство Саветы і жыццё

На апошнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разглядаліся арганізацыйна-масавая работа мясцовых Саветаў дэпутатаў за 2011 год і работа са зваротамі грамадзян. Па сутнасці, гэта былі вынікі дзейнасці Саветаў дэпутатаў па асноўных накірунках.

ДЭПУТАЦКАЯ ПОШТА

За 2011 год праз паштовую скрыню “Дэпутацкая пошта” ў раённы Савет дэпутатаў паступіла 39 зваротаў, 28 з якіх вырашаны станоўча, у стадыі вырашэння знаходзіцца 5, па астатніх дадзены тлумачэнні. Праз паштовыя скрыні, устаноўленыя ў сельвыканкамах, паступіла 49 зваротаў да дэпутатаў сельскіх Саветаў дэпутатаў, 47 з якіх вырашаны станоўча з удзелам дэпутатаў. Праект стаў своеасаблівым сувязным звяном паміж мясцовымі Саветамі і жыхарамі раёна. У канцы года былі падведзены вынікі рэалізацыі праекта і вызначаны пераможцы. Імі сталі дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Ільюшынскай выбарчай акругі №21 С.Ц.Міхейка, у адрас якой паступіла 8 зваротаў і ўсе былі вырашаны станоўча, і Сарочынскі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня – Л.Я.Птушка), дзе на працягу года найбольш актыўна і дзейсна рэалізоўваўся праект “Дэпутацкая пошта”.

ПАДСОБНАЯ ГАСПАДАРКА

Развіццё асабістых падсобных гаспадарак грамадзян знаходзіцца на пастаянным кантролі ў раённым Савеце дэпутатаў. Асабістымі падсобнымі гаспадаркамі насельніцтва раёна вырабляецца каля 37 працэнтаў валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Двума прыватнымі прадпрыемствамі за год закуплена ў насельніцтва 938,7 тоны малака або 1069 кілаграмаў на адну карову, што складае 101 працэнт да мінулагодняга ўзроўню. У ходзе закупкі малака ўзнікаюць і праблемы: вяртанне малака па прычыне павышанай кіслотнасці, наяўнасці антыбіётыкаў, нязгода малаказдатчыкаў з вызначанай тлустасцю. За год праведзена 19 рэйдаў-праверак па фактах зваротаў грамадзян па пытаннях тлустасці малака, выдзяленні і замене пашаў.
На 1 студзеня 2012 года ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян мелася 644 каровы. Да ўзроўню мінулага года пагалоўе скарацілася на 234 галавы. На кожную галаву буйной рагатай жывёлы выдзелена па 0,8 гектара пашаў.

ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ

Актыўная работа ў мінулым годзе вялася па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і гарадскога пасёлка. Праводзіліся суботнікі, наводзіўся парадак на прыдамавых тэрыторыях і каля адміністрацыйных будынкаў арганізацый і прадпрыемстваў, каля помнікаў і грамадзянскіх могілак. У бюджэтах пярвічнага ўзроўню на 2011 год было прадугледжана 33,3 мільёна рублёў, усе яны выкарыстаны па назначэнні. За год наведзены парадак у 182-х населеных пунктах. Увайшла ў практыку работы мясцовых Саветаў арганізацыя адзіных санітарных дзён і тыдняў. На працягу года праводзіўся раённы конкурс па добраўпарадкаванні, вызначаны пераможцы ў 15 намінацыях, для ўзнагароджання якіх з раённага бюджэту было выдзелена 10 мільёнаў рублёў. А гэта добры стымул у далейшай рабоце па навядзенні парадку на зямлі. Вельмі спадабалася ўшачанам намінацыя “Дом узорнага парадку”, адпаведныя шыльды з’явіліся ў 2011 годзе на дамах 10 лепшых уладальнікаў.
Для абслугоўвання перададзеных на баланс УП ЖКГ вуліц у населеных пунктах раёна ў мінулым годзе сельвыканкамы накіравалі амаль 200 мільёнаў рублёў на іх грэйдзіраванне, падсыпку, рамонт, ачыстку ад снегу.

ЗНОС СТАРЫХ ДАМОЎ

Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2006г. №70 “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці” ў бюджэтах сельвыканкамаў на 2011 год было прадугледжана 30 мільёнаў рублёў на знос старых дамоў. Усе выдзеленыя сродкі зрасходаваны па назначэнні. Па стане на 1 студзеня 2011 года на тэрыторыі раёна мелася 25 такіх дамоў, і на працягу года было выяўлена яшчэ 76. За год знесена 38 старых дамоў.

РАБОТА СА ЗВАРОТАМІ ГРАМАДЗЯН

Сельскімі выканаўчымі камітэтамі за 2011 год разгледжаны 431 зварот грамадзян, што на 21 больш, чым у 2010 годзе. Самымі актуальнымі былі пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 150 зваротаў, вулічнага асвятлення – 52, нарыхтоўкі дроў – 16. Па-ранейшаму праблемнымі ў раёне застаюцца і пытанні рамонту жылфонду і дарог, добраўпарадкаванне вуліц і дарог, водазабеспячэнне населеных пунктаў. За 2011 год старшынямі сельвыканкамаў прынята 399 грамадзян.
Сельскімі выканаўчымі камітэтамі за 2011 год выдадзена 4602 даведкі і іншых дакументаў па заявах грамадзян па адміністрацыйных працэдурах. Стан работы сельвыканкамаў з заявамі грамадзян, па якіх патрабуецца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, знаходзіцца на пастаянным кантролі ў райвыканкаме.

БЮДЖЭТ

За 2011 год бюджэты пярвічнага ўзроўню выкананы па даходах на 117,1 працэнта да ўдакладненых планавых назначэнняў. Удзельная вага ўласных і замацаваных даходаў склала 91,6 працэнта іх аб’ёма пры першапачатковым плане 71,3. Значна актывізавалася работа мясцовых органаў улады па арганізацыі збору за ўладанне сабакамі, выкананы таксама планавыя заданні па зборы сродкаў самаабкладання. Ад правядзення аўкцыёнаў у бюджэты пярвічнага ўзроўню паступіла 226,4 мільёна рублёў або 111,9 працэнта да плана (у 2010-м – 167,3 мільёна). Усе сельвыканкамы размясцілі часова вольныя грашовыя сродкі на дэпазіты банка і дадаткова па гэтай крыніцы даходу атрымалі больш за 65 мільёнаў рублёў ці 241,3 працэнта да гадавога плана. Добра спрацавалі сельвыканкамы і па выкананні плана збору з нарыхтоўшчыкаў: атрымана 64,4 мільёна рублёў або 178,6 працэнта да плана.
Усё гэта дазволіла ў мінулым годзе значна ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу сельвыканкамаў, набыта 6 камп’ютараў, іншая неабходная для работы тэхніка. Сарочынскі сельвыканкам на сродкі, выручаныя ад продажу зямельных участкаў на аўкцыёнах, набыў дзіцячую гульнявую пляцоўку за 30 мільёнаў рублёў. Вясной яна будзе ўстаноўлена ў парку аграгарадка Арэхаўна.
Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *