Статистика разводов на Ушаччине

Общество

Судом Ушацкага раёна ў 2009 годзе разгледжана 476 грамадзянскіх спраў, 63 з якіх датычыліся скасавання шлюбу.

51 справа аб скасаванні шлюбу разгледжана з вынясеннем рашэння (іск задаволены), 11 спынена па прычыне прымірэння бакоў, 1 пакінута без разгляду.

Па чыёй ініцыятыве скасуюцца шлюбы. Канечне, пераважна жанчын, якія ў 32 выпадках з 51 выступілі ініцыятарамі падачы адпаведных заяў у суд, і толькі 19 выпадкаў такой ініцыятывы належыць мужчынам. Заложнікамі разрыву сямейных адносінаў заўсёды становяцца дзеці. Па разгледжаных 20 справах без поўнай сям’і заставалася адно дзіця, па васьмі справах – два, у адным выпадку распалася сям’я, дзе выхоўвалася трое дзяцей, у адным – шасцёра.

На момант скасавання шлюбу 4 жанчыны знаходзіліся ў водпуску па догляду за дзіцяці да трох гадоў.

Па 41 справе распаду сям’і для мужа і жонкі шлюб быў першым, па 8 справах у аднаго з іх шлюб быў паўторны, па 2 справах паўторны шлюб быў у абодвух бакоў.

Як паказвае аналіз шлюбнага ўзросту разбураных сем’яў, на першым месцы стаяць людзі, якія пражылі ў шлюбе ад 6 да 16 гадоў, на другім месцы таксама сем’і са стажам сумеснага жыцця – ад 11 да 20 гадоў, на трэцім месцы – ад 2 да 5 гадоў. Зарэгістравана па два выпадкі разбурэння сямей, якія не вытрымалі аднаго, трыццаці і трыццаці аднаго года сумеснага жыцця. У адным выпадку шлюб быў скасаваны пасля 26 гадоў з моманту яго рэгістрацыі, і ў адным – пасля 36 гадоў.

Цяпер разгледзім асноўныя прычыны, якія прывялі да скасавання шлюбу. Яны звычайна ўказваюцца ў іскавых заявах. Такім чынам, на першым месцы псіхалагічная прычына – адсутнасць узаемаразумення, якая стала прычынай разрыву адносін у 18 сем’ях. На другім месцы – злоўжыванне спіртнымі напіткамі, з-за чаго распалася 14 сем’яў, а 11 – з-за нявернасці мужа ці жонкі, 6 – з-за наяўнасці іншай сям’і.

Разбурэнне сямей – вялікая сацыяльная праблема сучаснасці, вырашэнне якой залежыць толькі ад двух чалавек – мужчыны і жанчыны. Толькі ўласнае разуменне важнасці сямейнага саюзу і жаданне стварыць трывалы падмурак для сваіх дзяцей і іх будучыні можа спыніць ад крайніх мер, якой, па сутнасці, і з’яўляецца скасаванне шлюбу.

Я.КЛАЧОК,

кансультант суда Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *