19 января профессиональный праздник отмечают спасатели

Cлужба-101 К профессиональному празднику

У 2012 годзе на тэрыторыі Ушацкага раёна адбылося 32 пажары, што на 7 выпадкаў менш, чым за 2011 год. На пажарах загінула 7 чалавек, што на 4 выпадкі менш папярэдняга года. Матэрыяльны ўрон ад пажараў склаў больш за 246 мільёнаў рублёў. У параўнанні з 2011-м рост пажараў адбыўся ў гарпасёлку і двух сельсаветах – Вяркудскім і Ушацкім. А вось у Сарочынскім сельсавеце колькасць пажараў скарацілася з 10 да 1.

Прычынамі пажараў сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём, як правіла пры курэнні – 22 выпадкі, парушэнне правіл устройства і эксплуатацыі печаў – 7, парушэнне правіл мантажу і ўстройства электрасетак і электраабсталявання – 1, праяўленне сіл прыроды – 1, дзіцячае свавольства з агнём – 1.
Пяць чалавек (або 71%) з колькасці загінуўшых – непрацуючыя і два пенсіянеры, прычым, усе яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. 10 пажараў адбылося па віне пенсіянераў, 6 – непрацуючых асоб. На пажарах выратавана 2 чалавекі, 35 пабудоў, 3 галавы жывёлы, 35 тон кармоў, 7 адзінак тэхнікі, матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш за 540 мільёнаў рублёў.
Работа, якая была праведзена намі на працягу года ў накірунку папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прывяла да галоўнага – змяншэння колькасці пажараў і гібелі людзей на іх. Стабілізацыі абстаноўкі спрыяла мноства праведзеных мерапрыемстваў. Так, на 20 працэнтаў вырасла колькасць абследаванняў суб’ектаў гаспадарання, узраслі штрафныя санкцыі за выяўленыя парушэнні, адпаведна і персанальная адказнасць пасадных асоб за выкананне правіл пажарнай бяспекі, гэта абумовіла адсутнасць пажараў на аб’ектах дзяржаўнай уласнасці.
У прафілактычнай рабоце прымалі актыўны ўдзел створаныя пры ўсіх сельвыканкамах спецыяльныя камісіі і групы пазаштатных пажарных фарміраванняў, у якія ўвайшлі работнікі практычна ўсіх сфер жыццядзейнасці. Імі за год праведзена абследаванне 4800 домаўладанняў, праінструктавана больш за 10 тысяч чалавек. У выніку сумеснай работы з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адрамантавана 22 печы, 19 электраправодак, устаноўлена 15 святлогукавых устройстваў, 124 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, сумесна з аддзелам адукацыі сістэмай пажарнай сігналізацыі абсталяваны школы раёна. Сумесна з грамадскімі арганізацыямі праведзена 8 прафілактычных акцый у месцах з масавым прабываннем людзей, у якіх прыняло ўдзел больш за паўтары тысячы чалавек. Пастаяннае інфармаванне насельніцтва праводзілася і праз раённыя газету і радыё, інтэрнэт-рэсурсы.
У выніку праведзенай работы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый не дапушчана збояў на аб’ектах жыццезабеспячэння і транспарту, пагаршэння ўмоў жыцця насельніцтва ў перыяд моцных маразоў, снегападаў, вясенняй паводкі. Усё гэта дасягнута дзякуючы ўзаемаразуменню з боку мясцовых органаў улады, рабоце асабістага саставу аддзела, пазаштатных памочнікаў, кіраўнікоў арганізацый, усіх тых людзей, якія ў быце і на вытворчасці выконваюць правілы пажарнай бяспекі. Выказваю за гэта ім сваю ўдзячнасць.
Прыемна, што наша работа і поспехі не застаюцца непрыкмечанымі. Да Дня выратавальніка граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях узнагароджаны вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 аграгарадка Вялікія Дольцы Сяргей Іванавіч Хамічонак, Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення – старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.п.Ушачы Сяргей Леанідавіч Валодчанка, граматай абласнога ўпраўлення МНС вадзіцель ПАВП №11 Канстанцін Фёдаравіч Пацэйка і намеснік начальніка па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Сяргей Яўгенавіч Аваднёў. Ганаровымі граматамі Ушацкага райвыканкама ўзнагароджаны старшы пажарны Сяргей Леанідавіч Валодчанка і інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Максім Васільевіч Кісель, а Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – начальнік каравула ПАВЧ №1 Максім Валер’евіч Дукмасаў.
Віншую ўсіх супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў МНС з Днём выратавальніка! Шчыра жадаю здароўя і поспехаў, даўгалецця ветэранам, службовага росту – маладым. Шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям. Упэўнены, што і далей ваш прафесіяналізм, рашучасць, самаадданасць будуць служыць высакароднай справе выратавання людзей!
А.СТАНЬКО, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Уважаемые работники, дорогие ветераны органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям!
Сердечно поздравляю вас с профессиональным праздником — Днём спасателя!
Спасение человеческой жизни — ответственная, сложная и очень почётная работа, требующая высокой квалификации, инициативности, самоотверженности и мужества. Отвага, сопереживание, отзывчивость, стремление откликнуться на чужую беду — эти качества отличают тех, кто несет службу в подразделениях МЧС.
Ваш труд — это бесценная помощь, которая внушает людям чувство безопасности, является залогом спокойствия жителей, их мирного созидательного труда.
В этот праздничный день желаю вам крепкого здоровья, счастья, благополучия, крепости духа, сил, оптимизма и неизменного успеха в вашем благородном деле на благо родной Беларуси!
Председатель Ушачского районного исполнительного комитета О.А.Ковалёнок.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *