Открывается весенний сезон охоты на птиц

Калейдоскоп Официально

Аматары палявання ўжо падрыхтавалі свае ружжы да сезона, тым больш што вясенні на дзікую птушку ўжо распачаты. Як нам паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, з другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая (з 9 сакавіка па 12 мая) ў светлы час сутак адкрыта паляванне на пералётнага гусака. Дазваляецца ружэйны спосаб палявання з засады з падзываннем, з падыходу.
Паляванне на глушца і цецерука пачынаецца 20 сакавіка і будзе доўжыцца па 30 красавіка па разавых дазволах з 3.00 да 9.00 ружжовым спосабам палявання на таках з падыходу і засады.
З першай суботы красавіка па другую нядзелю мая (з 6 красавіка па 12 мая) адкрываецца паляванне на крыжанку, шэрую качку, вальдшнэпа. Здабываць можна самцоў (качароў). Дазваляецца ружэйны спосаб палявання з засады з падзываннем з дапамогай чучала, вабіка ў перыяд з 18 да 22 гадзін.
Ружжовае паляванне, нагадаем, дазваляецца ў суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак (на вальдшнэпа яшчэ і ў пятніцу), у дзяржаўныя святы і дні, аб’яўленыя нерабочымі.
В.КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *