Витебская область: направления развития. Единый день информирования прошёл недавно в коллективе ГЛХУ «Ушачский лесхоз»

Официально

Адзіны дзень інфармавання на тэму “Віцебская вобласць. Да 75-годдзя стварэння” прайшоў на мінулым тыдні ў працоўным калектыве ДЛГУ “Ушацкі лясгас”. Перад прысутнымі выступіла намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, якая акрамя заяўленай тэмы падрабязна спынілася на некаторых пытаннях сацыяльнай сферы, расказала аб рабоце па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. З дакладам аб выніках работы органаў запісу актаў грамадзянскага стану ў 2012 годзе выступіла начальнік аддзела загса райвыканкама А.М.Малашчанка.
У Віцебскай вобласці самая вялікая ў рэспубліцы колькасць дамоў-інтэрнатаў – 15, у якіх пражывае каля 3,4 тысячы чалавек. Адметнай рысай нашага рэгіёну з’яўляецца тое, што тут інтэнсіўна развіваецца такая форма сацыяльнага абслугоўвання, як аддзяленне кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Іх у вобласці 19 на 623 месцы, ці 30 працэнтаў ад колькасці месцаў па ўсёй рэспубліцы.
Мэтанакіравана рэалізуюцца ў вобласці мерапрыемствы палітыкі занятасці – узровень беспрацоўя складае ўсяго 0,7 працэнта да эканамічна актыўнага насельніцтва. У 2012-м на Віцебшчыне створана 109 новых прадпрыемстваў і вытворчасцей. Арганізацыі праводзяць мадэрнізацыю існуючых і ствараюць новыя высокапрадукцыйныя працоўныя месцы, якія павінны дазволіць дасягнуць у 2015 годзе выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) у разліку на 1 занятага ў эквіваленце не меней 60 тысяч долараў, а значыць і росту заработнай платы.
Наша вобласць падтрымлівае адносіны са 110 дзяржавамі свету. Экспарт у краіны СНД пастаянна расце, толькі за 2012 год асвоены новыя рынкі ў 10 краінах (Балівія, Грэцыя, Гватэмала, Егіпет, Малайзія, Сенегал, Славенія, Сірыя, Чылі, Эквадор), аб’ём экспарту ў якія склаў 1,5 мільёна долараў.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы выступілі на гэтую тэму і ў іншых працоўных калектывах.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *