«Летающий» экскаватор

Закон - один для всех

У панядзелак, 17 чэрвеня, каля вёскі Чарсцвяды адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з пацярпелымі. Жыхар Ушацкага раёна 1985 года нараджэння, вадзіцель аднаго з мясцовых прадпрыемстваў на аўтамабілі МАЗ з прычэпленай да яго платформай перавозіў экскаватар. На закругленні аўтадарогі «Сянно-Бешанковічы-Ушачы» ўправа адбылося апракідванне экскаватара на аўтамабіль «Сузукі Алто», які рухаўся па сустрэчнай паласе. За рулём «легкавушкі» знаходзілася жыхарка Наваполацка 1988 года нараджэння, а ў якасці пасажыраў — яе сястра 1991-га і маці 1966-га. У выніку здарэння жанчыны атрымалі цялесныя пашкоджанні, з якімі былі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Ушацкай ЦРБ, а пазней накіраваны ў Наваполацкую гарадскую бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *