Обозначь себя, велосипедист!

Закон - один для всех

Адным з самых простых, даступных і зручных транспартных сродкаў, асабліва ў людзей пажылога ўзросту з сельскай мясцовасці, ужо доўгі час застаецца веласіпед. Узнікае лагічнае пытанне: ці ўсе, перш чым сесці за руль, маюць хоць нейкае ўяўленне аб Правілах дарожнага руху для веласіпедыстаў? На жаль, статыстыка дарожных здарэнняў сведчыць пра адваротнае.
Асноўная прычына такіх ДТЗ – парушэнне правілаў дарожнага руху, грэбаванне мерамі асабістай бяспекі. Трэба заўсёды памятаць пра неабходнасць абсталявання веласіпеда святлоадбівальнымі элементамі. А менавіта, паводле п. 149 ПДР «спераду павінна быць фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло», а веласіпедысту рэкамендуецца ў цёмны час сутак апранаць святлоадбівальную камізэльку.
Паважаныя веласіпедысты! Перш чым грэбаваць Правіламі дарожнага руху, добра падумайце, ці будзе апраўдана ваша рызыка. Будзьце ўважлівыя, загадзя аналізуйце сітуацыю, што складваецца на дарозе, своечасова прымайце адзіна дакладнае рашэнне.
А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *