В магазинах райпо г.п.Ушачи инспекцией Госстандарта выявлены факты продажи товаров не соответствующих требованиям законодательстваа

Выясняем ситуацию

Ці часта вы, робячы пакупкі, звяртаеце ўвагу на тэрміны прыдатнасці харчовых тавараў, умовы іх захоўвання, наяўнасць стабілізатараў ці фарбавальнікаў? Між іншым на паліцах гандлёвых кропак далёка не заўсёды знаходзіцца толькі дазволеная да продажу прадукцыя…

У сакавіку Полацкім аддзелам Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта правераны магазіны “Цэнтральны”, “Прадукты”, “На Калінінскай”, “Родны кут”, “На Віцебскай” Ушацкага раёна. Устаноўлены факты продажу харчовай і нехарчовай прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням адпаведнага заканадаўства. У прыватнасці, на паліцах правераных гандлёвых кропках знаходзіліся пратэрмінаваныя ад 5 да 55 (!) дзён мясныя, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, плодаагароднінныя кансервы, семечкі сланечніка. У магазіне “Цэнтральны” ў продажы знаходзіліся кансервы, знешняя паверхня накрывак якіх была пакрыта іржой, а ў “Прадуктах” і “На Калінінскай” – малако згушчанае ў дэфармаваных банках. У “Родным куце”, “Цэнтральным”, “На Віцебскай” парушаліся ўмовы захоўвання рыбнай прадукцыі. У маркіроўцы і суправаджальных дакументах пяці найменняў (маюцца на ўвазе тавары з утрыманнем Е124, Е102, Е110, Е129) адсутнічала папераджальная інфармацыя “фарбавальнікі могуць аказваць адмоўны ўплыў на актыўнасць і ўвагу дзяцей”. На некаторых прадуктах адсутнічала інфармацыя аб іх саставе, даце вырабу, тэрміне прыдатнасці, умовах захоўвання, харчовай вартасці, а таксама аб вытворцы і яго месцазнаходжанні.

У выніку праверкі АСП “Харчгандль” Ушацкага райспажыўтаварыства забаронена рэалізацыя 23 найменняў прадукцыі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 пасадныя асобы.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *