Молодые кадры пополнили недавно коллектив Ушачского районного отдела внутренних дел

Образование и молодежь

Сёлета ва Ушацкім раённым аддзеле міліцыі пачалі сваю прафесійную дзейнасць двое маладых спецыялістаў: наша зямлячка Юлія Спірыдзёнак і Аляксей Шлупакоў з Шуміліна. Пачатак іх службы лёгкім не назавеш: адразу пасля заканчэння Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (дарэчы, дзяўчына па выніках вучобы атрымала чырвоны дыплом) яны былі назначаны на адказныя пасады: Юлія стала ўчастковым інспектарам аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, а Аляксей – старшым оперупаўнаважаным групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Уліцца ў калектыў, разабрацца ў нюансах работы новаспечаным праваахоўнікам дапамагаюць іх вопытныя калегі. Няма сумненняў, што маладыя людзі стануць годнай зменай ушацкім вартавым парадку.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *