Неделя леса

Экология

З 10 красавіка ў краіне стартавала агульнарэспубліканская дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу-2010”, якую лесаводы Беларусі прысвячаюць Вялікай Перамозе. Яна накіравана на садзейнічанне ўдзелу шырокай грамадскасці ў вырашэнні задач лесааднаўлення, навядзенне парадку ў лясах і добраўпарадкаванне тэрыторый ляснога фонду.

Ва Ушацкім лясгасе зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні “Тыдня лесу”. Запланавана ў гэты перыяд пасадзіць 81,9 тысячы адзінак лясных культур на плошчы 12,4 гектара з прыцягненнем каля 70 чалавек з іншых арганізацый і ўстаноў раёна. Будзе праводзіцца і рамонт 9 месцаў адпачынку, плануецца ўбраць 6 несанкцыянаваных звалак таксама з прыцягненнем грамадскасці.

Амаль завершана вялікая работа на плошчы 11,5 гектара па ачыстцы лесу ад захламленасці ўздоўж аўтадарог, якую мы выконваем сіламі работнікаў лясгаса. У названы перыяд у вызначаных кварталах дзяржлесфонду будзе развешана 150 сінічнікаў і шпакоўняў з прыцягненнем да гэтай работы школьнікаў.

Пасля завяршэння ўсіх работ, 24 красавіка, будуць падведзены вынікі “Тыдня лесу”.

М.ЛЁЛЯ,

інжынер па лесааднаўленні ДЛГУ “Ушацкі лясгас”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *