Хореографический коллектив «Авантаж» принимает участие во многих концертах

Образование и молодежь

Практычна ніводны буйны канцэрт, які апошнім часам ладзіцца ў РДК, не абыходзіцца без удзелу харэаграфічнага калектыву “Авантаж”. Задорныя няўрымслівыя дзяўчынкі з’яўляюцца на сцэне ў самых розных вобразах, аднолькава арганічна адчуваюць сябе як у беларускіх народных танцах, так і ў стылях кантры і хіп-хоп. А падчас сёлетніх навагодніх свят іх танец сняжынак суправаджаў кожнае прадстаўленне. Касцяк калектыву складаюць Ліза Жарнасек, Іра Рабіза, Алівія Балаган, Крысціна Баркоўская, Даша Казак (на здымку) і Эвяліна Мядзведзева. “Збіраемся на рэпетыцыі тройчы на тыдзень, гадзінамі адточваем элементы танца, дабіваемся сінхроннасці і дакладнасці рухаў, бо на сцэне хочам быць бездакорнымі”, – расказваюць дзяўчаты. У тым жа, што іх нумары выглядаюць прафесійна, галоўная заслуга кіраўніка ансамбля, выпускніцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Юліі Казак, якая вядзе заняткі гурткоў у раённым Доме культуры. Малады выкладчык здолела зацікавіць дзяўчат танцавальным мастацтвам, стварыць сяброўскую атмасферу на занятках. “Мовай рухаў можна часам выказаць больш, чым словамі, – упэўнена Юлія Аляксандраўна. – І няхай не ўсе мае выхаванкі абяруць у будучым творчыя прафесіі – прыгожая постаць, уменне сябе падаць, не адпускаць з твару ўсмешку, а таксама вопыт адносін у калектыве абавязкова спатрэбяцца ім у жыцці”.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *