Глыбочанские школьники занимаются поиском сведений об уничтоженных в годы войны деревень

Образование и молодежь

Ваенныя злачынствы не маюць тэрміну даўніны. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб генацыдзе беларускага народа” прыняты, каб захаваць памяць аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, даць справядлівую ацэнку злачынствам нацысцкіх карнікаў і іх памагатых, паставіць бар’ер на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны.

Гэты летнія канікулы для вучаніц 8 класа Глыбачанскай школы Дар’і Красновай, Аляксандры Сіскевіч і Анастасіі Сяліцкай пачаліся не толькі з аздараўлення, але і з цікавай дзейнасці. Пабываўшы 6 чэрвеня на мемарыяльным комплексе “Хатынь”, дзяўчынкі на элеменце “Дрэва жыцця” адшукалі назву толькі адной вёскі Глыбачанскага сельсавета – Загаваліна, якая была спалена разам з жыхарамі і адноўлена пасля Вялікай Айчыннай вайны. На могілках вёсак жа не знайшлі ніводнага запісу.

А вёскі Асінаўкі, Бялошы, Гліннікі, Кіслы, Кісялі, Стараселле зніклі з карты нашага сельсавета назаўжды. Заняўшыся пошукам звестак пра знішчаныя населеныя пункты, краязнаўцы распачалі работу па зборы хоць якой інфармацыі: шукалі згадкі ў адкрытых крыніцах, сустракаліся са сведкамі вайны, кансультаваліся са старшынёй Глыбачанскага сельсавета В.В.Шаршнёвым (на здымку з дзяўчатамі). Пошук мы будзем працягваць. А ўжо зараз зроблены таблічкі, якія будуць усталяваны на месцах спаленых вёсак да Дня памяці і смутку, а таксама да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Памяці продкаў будзем годнымі!

Арцём ЦЕРАШКАВЕЦ, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, Глыбачанскай сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *