В Ушачском районе действует запрет на посещение лесов!

Общество

У сувязі з высокім класам пажарнай бяспекі ў многіх раёнах вобласці, у тым ліку і ва Ушацкім, дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Паходы за ягадамі і грыбамі, прагулкі ў лесфонд трэба пакуль адкласці. Забарона будзе знята толькі пасля праходжання моцных дажджоў. Прасачыць сітуацыю ў рэжыме анлайн можна на спецыяльнай інтэрактыўнай карце на сайце Мінлясгаса.

Ушацкі лясгас просіць з разуменнем аднесціся да ўведзеных мер, якія накіраваны на захаванне нашага ляснога багацця. Калі вы заўважылі пажар у лесе, неадкладна паведаміце ў бліжэйшае лясніцтва або ў дзяржлесахову па нумары 5-77-30 ці па нумары 112.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *