Чистые ли наши пляжи? Районный центр гигиены и эпидемиологии постоянно проверяет санитарное состояние пляжей

Общество

Спякотныя летнія дзянькі прымусілі ўшачан накіравацца бліжэй да вадаёмаў, адпачнуць на асноўных пляжах раёна. Гэтыя месцы  па доўгу службы часта наведваюць і спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Адзін раз у тыдзень абавязкова бяруцца агульныя пробы вады, яшчэ часцей правяраецца непасрэдна санітарны стан пляжаў.  Да яго, дарэчы, у апошні час і ўзніклі прэтэнзіі ў спецыялістаў цэнтра.

– Калі на пляжы Вечалля падтрымліваецца парадак, то пра пляжы на Чаравэччы і рэчкі гэтага не скажаш. Прывычнай карцінай тут ужо сталі пакінутыя адпачываючымі пустыя пластмасавыя і шкляныя бутэлькі, смецце і неабкошаная трава, сапсаваныя лежакі. Усё гэта не адпавядае санітарным нормам і правілам. На Чаравэччы трава ўжо нават пралезла праз дзіркі на лежаках! Між тым, за парадкам на названых тэрыторыях павінна сачыць жыллёва-камунальная гаспадарка,  – расказвае  памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ганна Уладзіміраўна Коўшаль.

Да гэтых слоў хацелася б дадаць і ўласнае ўражанне. Вясной падчас  суботніка на пляжы рэчкі была абсталявана пясочніца. Задаволеныя маладыя мамы ўжо ўяўлялі, як у цёплы час прыйдуць сюды адпачываць з сыночкамі і дочкамі. Аднак цяпер гэтае месца аблюбавалі не маленькія дзеткі з лапаткамі, а… звычайнае пустазелле.

Выправіць сітуацыю з няскошанай травой ды смеццем для ЖКГ, упэўнена, не вельмі складана. Куды складаней дастукацца да сумлення тых, хто прадаўжае ламаць тыя ж лежакі і пакідаць пасля сябе няўбранае смецце…

Вольга КАМАРКОВА.



1 комментарий по теме “Чистые ли наши пляжи? Районный центр гигиены и эпидемиологии постоянно проверяет санитарное состояние пляжей

  1. А подход к речке? Цивилизация! На карачках надо спускаться… Роза Пликат, спасибо ей, пытается что-то сделать, но есть же ЖКХ, которое бульдозером когда-то «выравняло» территорию, сделав, тем самым, невозможный подход к речке и не удосужилось продумать этот аспект.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *