Выборы-2015. Ушачане пользуются возможностью проголосовать досрочно

Общество

Учора пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Зранку апячатаць скрыні сабраліся ўсе члены ўчастковых камісій, а ў 10 гадзін для выбаршчыкаў расчынілі дзверы ўсе ўчасткі для галасавання. На адным з іх, №3, традыцыйна размешчаным у будынку дзіцячай школы мастацтваў і адметным вялікай колькасцю галасуючых грамадзян, першы бюлетэнь апусціўся на дно празрыстай урны ўжо праз пяць хвілін з пачатку работы камісіі, а праз гадзіну свой грамадзянскі абавязак выканала ўжо больш 20 выбаршчыкаў.

Прычыны, па якіх грамадзяне самага рознага ўзросту вырашылі прагаласаваць датэрмінова, розныя.

– Муж працуе выратавальнікам, на выхадных будзе на службе, – тлумачыць сваё ранняе з’яўленне на ўчастку маладая маці Вольга Жарнасек (на здымку). – Ён ужо прагаласаваў, зараз дома з дзіцём, цяпер вось я прыйшла прыняць удзел у выбарах.

Настаўніца Ушацкай школы Святлана Закрэўская, напрыклад, сваё датэрміновае галасаванне патлумачыла занятасцю ў нядзелю, а пенсіянеры Аляксандр Іванавіч і Лідзія Васільеўна Белавусавы ўжо не першую палітычную кампанію прыходзяць на ўчастак адразу пасля адкрыцця – бо сталым людзям так зручней, не любяць вялікага наплыву грамадзян у асноўны дзень.

Некалькі чалавек чакала адкрыцця ўчастка для галасавання №15 у Градзянцы. Анатоль Кузьмічонак прыйшоў на выбары з букетам кветак, каб павіншаваць са святам членаў камісіі. Так, менавіта святам лічаць галоўную палітычную кампанію многія.

Некаторыя грамадзяне не пажадалі растлумачыць сваё рашэнне прыняць удзел у выбарах раней 11 кастрычніка. Гэта іх права, як і тое, што па законе галасаваць датэрмінова можа любы выбаршчык.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *