На вооружении Ушачского районного отдела по чрезвычайным ситуациям появился новый автомобиль

Cлужба-101

Новы пажарны аўтамабіль паступіў нядаўна на ўзбраенне раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На базе “МАЗа” пажарная аўтацыстэрна АЦ ­10.0­-40 (6317) здольная выконваць шырокі спектр пажарна­выратавальных работ. Яна з’яўляецца аўтамабілем цяжкога класа, мае магутны рухавік і поўны прывад, што забяспечвае высокую праходнасць. У ліку галоўных асаблівасцей і вялікая ёмістасць – 10 тон вады і 600 літраў раствору пенаўтваральніка. Для параўнання: “ЗІЛы”, якія складаюць аснову аўтамабільнага парка аддзела, перавозяць не больш 2,5 тоны вады, адпаведна новая машына заменіць па гэтай характарыстыцы чатыры старыя. Ёсць і шмат іншых плюсоў – аўтацыстэрна забяспечвае падачу вады 40 літраў за секунду і літаральна змятае агонь на шляху, здольная і набраць поўную цыстэрну вады крыху больш чым за 4 хвіліны. Пажарныя лесвіцы, мачта асвятлення – усё абсталяванне самае сучаснае.

Новая тэхніка значна павысіла ўзровень аснашчанасці ўшацкіх выратавальнікаў і ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі дазволіць паспяхова справіцца з яе ліквідацыяй. “Прапісаўся” новы “МАЗ” на пажарным аварыйна­выратавальным пасце №13 Двор Пліна і пакуль яшчэ не выязджаў на пажары. Такім чынам, менавіта гэты пост цяпер самы мабільны і аснашчаны, бо абодва “МАЗы”, якія маюцца на ўзбраенні аддзела, знаходзяцца менавіта тут.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *