15 марта — День Конституции Республики Беларусь

Общество

Асноўны закон нашай дзяржавы прыняты Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года. Гэта была пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі краіны (раней Канстытуцыі БССР прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978 гадах). Канстытуцыя 1994 года абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.

Па добрай традыцыі напярэдадні і ў Дзень Канстытуцыі праводзіцца Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”. У яе рамках сярод шматлікіх мерапрыемстваў вылучаецца, бадай, самае памятнае для юнакоў і дзяўчат, якім толькі-толькі споўнілася 14 гадоў. Ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці мясцовага кіраўніцтва, ветэранаў вайны і працы ім уручаюць галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна нашай краіны. Сёлета ў лік такіх шчасліўчыкаў трапілі і ўшацкія  школьнікі – выдатнікі вучобы, грамадскія актывісты, пераможцы алімпіяд, творчых і спартыўных спаборніцтваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *