В Ушачской районе прошёл плановый районный субботник

Общество

Хоць раніцай у планы ўдзельнікаў раённага суботніка ўмяшаўся дождж і большасць работ па добраўпарадкаванні давялося адкласці, ушачане ўсё ж зрабілі ў гэты дзень нямала карысных спраў.

У некаторых арганізацыях наводзілі парадак у вытворчых памяшканнях. Не пуставаў і наш “стратэгічны” аб’ект – “Прарыў”: энергетыкі абразалі тут кустоўе, а работнікі сектара культуры праводзілі дэмантаж мемарыяльных пліт. Пасля зімы іх заўсёды даводзіцца падфарбоўваць, зараз жа, напярэдадні такой значнай даты, вырашана рэстаўрыраваць гэтыя элементы комплексу ў спецарганізацыі.

Працягнулі распачатае тыдзень таму добраўпарадкаванне і супрацоўнікі Ушацкага сельвыканкама. Суботнік не адмянілі, а проста стартавалі крыху пазней, калі надвор’е палепшылася, і высадзілі дэкаратыўныя кусты, якія стануць “жывой агароджай” вакол помніка расстраляным у час вайны мірным жыхарам на могілках у вёсцы Роўбы.

Не адкладалі свае справы і камунгасаўцы: рамантавалі асфальтавае пакрыццё, асвятленне ў гарпасёлку. Не так шмат часу ёсць на тое, каб выканаць усе планы па навядзенні парадку ў населеных пунктах раёна, прывесці ў належны выгляд помнікі і мемарыялы.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *