Витебщину на V Всебелорусском народном собрании представят 350 человек. В их число войдут и ушачане

Общество

Прасторная актавая зала Дома Саветаў ледзь змясціла ўсіх работнікаў Ушацкай ЦРБ, якія сабраліся тут 21 красавіка на калектыўнае “веча” па выбранні ўпаўнаважаных на раённы сход па вылучэнні кандыдатур і ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу. Праводзіў сустрэчу кіраўнік арганізацыі – галоўны ўрач бальніцы С.А.Маісееў. Азнаёміўшы прысутных з паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Ушаччыны за апошнюю пяцігодку, Сяргей Анатольевіч звярнуў увагу на тое, што ад правільнага выбару дэлегатаў будзе залежыць далейшае развіццё нашага раёна і краіны ў цэлым. А такіх дастойных прадстаўнікоў у ЦРБ нямала. З іх ліку па выніках праведзенага ў гэты дзень галасавання былі выбраны 15 лепшых. Сярод іх – урачы і медыцынскія сёстры, эканаміст, вадзіцель, санітарка… У хуткім часе яны прымуць удзел у адпаведным раённым сходзе, на якім будзе абрана дэлегацыя, што прадставіць Ушаччыну на форуме краіны.

Падобныя сходы праводзяцца ў гэтыя дні ва ўсіх буйных працоўных калектывах Ушаччыны і Віцебскай вобласці. У важнейшай палітычнай падзеі краіны, па выніках якой будуць вызначаны прыярытэты развіцця на бліжэйшую пяцігодку, прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх раёнаў і абласцей. Згодна распрацаванага праекта нормаў прадстаўніцтва ўдзельнікаў, вылучаецца 1 дэлегат ад 2831 чалавека, старэйшага за 18 гадоў. Гэта значыць, колькасць дэлегатаў залежыць ад колькасці мясцовага насельніцтва. Улічваючы, што на Віцебшчыне зараз зарэгістравана 990966 паўналетніх грамадзян, нашу вобласць на V Усебеларускім народным сходзе прадставяць 350 чалавек.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *