На районной Доске почёта — новые имена и предприятия

Ими гордятся

Па выніках працы за 2015 год рашэннем раённага выканаўчага камітэта на раённую Дошку гонару занесены:

АНІСКЕВІЧ Рыма Леанідаўна – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Вялікадолецкая дзіцячы сад-сярэдняя школа” імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна”;

БЕЛАСЛУДЦАВА Таццяна Пятроўна – швачка адкрытага акцыянернага таварыства “Прамкамбінат”;

БІРУКОВА Антаніна Уладзіміраўна – жывёлавод на абслугоўванні маладняку адкрытага акцыянернага таварыства “Ільюшынскі”;

ВАЛЯЙЦЁНАК Валянціна Пятроўна – старэйшына вёскі Гарадзец Жарскага сельсавета;

ДАНЬКОВА Людміла Іванаўна – настаўніца нямецкай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “Ушацкая сярэдняя школа”;

ДОЛГАЯ Лілія Альбінаўна – старшыня праўлення Ушацкага раённага спажывецкага таварыства;

КРЫШТОПЕНКА Ала Мікалаеўна – урач агульнай практыкі Вялікадолецкай бальніцы сястрынскага догляду аховы здароўя  “Ушацкая цэнтральная раённая бальніца”;

КРУПЕНЯ Дзям’ян Уладзіміравіч – старшыня Глыбачанскай пярвічнай  арганізацыі ветэранаў Ушацкага раёна;

ПАЎЛЕНКА Мікалай Уладзіміравіч – трактарыст 5 разраду філіяла Ушацкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №105 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд”;

ПРАВАДА Аляксандр Мікалаевіч – вадзіцель аўтамабіля 6 разраду ўчастка  г.п.Ушачы філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №6 г.Наваполацк” адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаблаўтатранс”;

ПУЯ Таццянага Сцяпанаўна – аператар машыннага даення камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці “Вялікадолецкае”;

РУДЗЁНАК Галіна Сяргееўна – метадыст аддзела метадычнай работы дзяржаўнай установы культуры “Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

СПІРЫДОВІЧ Наталля Аляксандраўна – сацыяльны работнік аддзялення дапамогі на даму дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага  абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна”;

ШАКУТА Аляксандр Уладзіміравіч – начальнік Ушацкага раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам”;

ШАРЫПЕНКА Аляксандр Віктаравіч – дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Дземенец”;

ШЭЎЧАНКА Вольга Аляксееўна – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва ўстановы аховы здароўя “Ушацкая цэнтральная раённая бальніца”;

ШЛЁНСКАЯ Алена Фёдараўна – галоўны спецыяліст аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама;

ЯКІМЕНКА Сяргей Леанідавіч – участковы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

Філіял “Ушацкі” закрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаграпрадукт” (дырэктар Міхаіл Іванавіч Жарнасек). У 2015 годзе павялічыў вытворчасць прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму на 13,4 працэнта. Забяспечаны тэмп росту выручкі ад рэалізацыі на аднаго сярэднеспісачнага работніка 157,8 працэнта да 2014 года, узровень сярэднямесячнай заработнай платы склаў 4441,3 тысячы рублёў або 116,9 працэнта, забяспечаны апераджальны тэмп росту прадукцыйнасці працы над тэмпам росту сярэднямесячнай заработнай платы на 16,6 працэнтныя пункты;

Адкрытае акцыянернае таварыства “Дземенец” (дырэктар Аляксандр Віктаравіч Шарыпенка). За 2015 год тэмп росту валавой прадукцыі склаў 126,2 працэнта да ўзроўню мінулага года. Валавы збор зерневых і зернебабовых культур у 2015 годзе склаў 5470 тон або 170,6 працэнта да ўзроўню мінулага года. Ураджайнасць склала 45,4 цэнтнера з гектара або 138 працэнтаў да 2014 года. Валавы збор рапсу – 566 тон або 113 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Ураджайнасць 17,7 цэнтнера з гектара або 146,2 працэнта. Валавы надой малака склаў 396 тон або 130 працэнтаў да ўзроўню 2014 года. Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 108 працэнтаў да ўзроўню мінулага года;

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ушацкая сярэдняя школа” (дырэктар Віталій Іосіфавіч Клімашэўскі). Па выніках работы за 2014/2015 навучальны год калектыў установы адукацыі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх вынікаў ва ўмоўным рэйтынгу “Топ 100 лепшых устаноў Рэспублікі Беларусь”, заняў першае месца ў раённым рэйтынгу ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Застаецца стабільным паказчык колькасці навучэнцаў, якія па выніках года паспяваюць на 9-10 балаў. Аналіз вынікаў выпускных экзаменаў паказвае станоўчую дынаміку сярэдняга бала і якасць ведаў навучэнцаў па вучэбных прадметах. Па выніках рэспубліканскай алімпіяды прызёрамі раённага этапу  сталі 22 навучэнцы, абласнога – 3, заключнага – 1. За два гады на абласным этапе навукова-практычнай канферэнцыі атрымана 12 дыпломаў, на рэспубліканскім – 4. У педагагічных сродках масавай інфармацыі ў 2014 і 2015 гадах друкаваліся матэрыялы двух педагогаў. Ва ўстанове адукацыі створана сістэма кіравання аховай працы. Вядзецца мэтанакіраваная работа па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №3 “Аб прыярытэтных накірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Установай адукацыі не дапускаецца перарасходу электраэнергіі, вады, паліва. Заданне па эканоміі рэсурсаў выконваецца. У 2015 годзе сабрана звыш 2 тон макулатуры, 6150 кілаграмаў металалому;

Дзяржаўная ўстанова культуры “Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (дырэктар Марына Пятроўна Макрыдзіна). У 2015 годзе калектывы ўстановы сталі лаўрэатамі 2 ступені свята-конкурсу майстэрства культарганізатараў “Вясёлкавы карагод” у рамках правядзення XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, 2-ой ступені ў абласным конкурсе вясельных абрадаў у намінацыі “Лепшы вясельны абрад”, 3-яй ступні ў абласным свяце нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні. На працягу 2014-2015 гадоў ідзе стабільнае выкананне плана платных паслуг насельніцтву. Аб’ём рэалізацыі платных паслуг установай склаў 421 мільён рублёў або 126 працэнтаў да фактычнага выканання плана платных паслуг. Назіраецца станоўчая дынаміка па павелічэнні колькасці клубных фарміраванняў і іх наведвальнікаў;

Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна (дырэктар Станіслаў Браніслававіч Завадскі). Выручка ад рэалізацыі жыллёва-камунальных паслуг склала 49060,0 мільёна рублёў або 111 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. За 2015 год прадпрыемства спрацавала без страт. Забяспечана выкананне асноўных мэтавых паказчыкаў. Паказчык па зніжэнні страт на вытворчасць прадукцыі пры планавым заданні не менш чым на 10 працэнтаў фактычна склаў 13,3 працэнта. Узровень сярэдняй заработнай платы за  2015 год склаў 4462,6 тысячы рублёў, што складае 119 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Паказчык па энергазберажэнні за 2015 год пры планавым заданні мінус 7 працэнтаў фактычна выкананы на мінус 7,9 працэнта. Зэканомлена 494,5 тоны ўмоўнага паліва. Сабрана і здадзена дзяржаве 40 тон металалому, 42 тоны макулатуры, 27 тон шклабою.

Жарскі сельскі выканаўчы камітэт (старшыня Святлана Цімафееўна Міхейка). Забяспечана выкананне гадавога плана па даходах на 114,9 працэнта. Удзельная вага ўласных і замацаваных даходаў склала 78,7 працэнта пры рэкамендуемым – 70 працэнтаў. Выкананы планавыя назначэнні па кампенсацыях страт дзяржавы 157 працэнтаў, падаходным падатку з фізічных асоб 110,8 працэнта, арэнднай плаце за землі сельскагаспадарчага і нясельскагаспадарчага прызначэння 105,8 працэнта, дзяржаўнай пошліне 103 працэнты. Дадаткова атрымана ў бюджэт 47,3 мільёна рублёў ад продажу зямельнага ўчастка на аўкцыёне. Дзякуючы своечасоваму размяшчэнню свабодных грашовых астаткаў у дэпазітах банка за 2015 год сельвыканкамам дадаткова атрыманы грашовыя сродкі, планавы паказчык выкананы на 119,5 працэнта. Граматна і планамерна вядзецца работа са зваротамі грамадзян. Праведзена значная работа па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, развіцці і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *