Центризбирком Беларуси утвердил календарный план по подготовке и проведению выборов в Палату представителей

Общество

Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, адзначыла, што з 3 ліпеня па 1 жніўня будзе ажыццяўляцца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым рэгістрацыя, прадстаўленне ў адпаведную камісію дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп павінна быць ажыццёўлена не пазней за 7 ліпеня. Да 1 жніўня ўключна павінны быць прадстаўлены заявы і ўсе дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць 10 дзён – з 2 па 11 жніўня. Не пазней за 24 чэрвеня ўключна павінна прайсці вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій – абласныя, мінскую гарадскую і акруговыя. Участкі для галасавання ўтвараюцца не пазней за 9 ліпеня. 24 ліпеня – апошні тэрмін вылучэння ва ўчастковыя камісіі, 27 ліпеня – апошні тэрмін для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій. Спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, павінны быць складзены да 26 жніўня.

“Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пройдзе з 21 ліпеня па 19 жніўня. У адпаведнасці з законам, вылучэнне кандыдатаў пачынаецца за 90 дзён і завяршаецца за 60 дзён да заканчэння паўнамоцтваў Савета дзеючага склікання”, – растлумачыла Лідзія Ярмошына. З 25 жніўня па 13 верасня ўключна мясцовыя Саветы (абласныя Саветы, Мінскі гарадскі Савет) павінны правесці пасяджэнні дэпутатаў базавага ўзроўню і выбраць членаў верхняй палаты беларускага парламента ад кожнай вобласці і горада Мінска. Устанаўленне вынікаў выбараў у Савет Рэспублікі павінна адбыцца не пазней за 30 верасня.

Кандыдаты ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды для фінансавання расходаў па перадвыбарнай агітацыі. Фонды могуць фарміравацца за кошт уласных грашовых сродкаў кандыдата, добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь (памер ахвяравання не можа перавышаць 5 базавых велічынь), а таксама добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных асоб (памер не можа перавышаць 10 БВ). Гранічная сума ўсіх расходаў са сродкаў выбарчага фонду кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не можа перавышаць 1000 БВ, што складае Br210 млн.

Беларусь накіравала запрашэнні ў БДІПЧ АБСЕ і Выканаўчы камітэт СНД наглядальнікам на выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія пройдуць 11 верасня.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *