
Па незвычайнай афарбоўцы і форме бачны заводныя, выпісаныя па спецыялізаваных часопісах, аднак Вольга Васільеўна паказвае на звычайныя чырвоныя: “Бачыце, якія вялікія, а іх колькі год таму прывезла свякроў з Рыгі. Усім раздаю насенне, як і разеткі вунь тых вялізных клубніц, а яны не зводзяцца”.
Лёгкая рука, пэўна, у абедзвюх жанчын, а яшчэ са шчырасцю перадаваліся для разводу расліны. Сёння пра свякроў Вольга Кашыра гаворыць толькі з павагай. Яе няма, а кветкі жывуць. Ёсць у сям’і яшчэ адзін прыклад працалюбства, нястомнасці, жадання дапамагчы ўсім – бабка Вольгі Васільеўны. Прабабку Таццяны, Святланы, Ірыны, Дзіны і Паўла ўсе ласкава называюць “бабулька”. Гэта Ядвіга Восі- паўна паставіла на ногі ўсіх праўнукаў, бо Вольга Васільеўна ні з кім не знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку больш шасці месяцаў. І хоць усе ў сям’і не гультаі, аднак калі ў акне з’яўлялася хударлявая постаць “бабулькі”, рабочы механізм дома пачынаў круціцца хутчэй. Ніхто не мог дазволіць сабе сядзець у яе прысутнасці.
Кажуць, няма лепшага прыкладу, чым уласны. Дзяцей сям’і Кашыра не вучылі трымаць уласную гаспадарку, садзіць агародніну, зерневыя, дрэвы, аднак усё гэта ў іх ёсць, бо было ў бацькоў. Цікава, што хоць толькі адна дачка жыве ў Глыбачцы, участкі ўсё роўна знаходзяцца тут. Па-першае, прасцей выканаць вялікую работу разам. Па-другое, бацькі трымаюць каня і пазбаўляцца ад яго не збіраюцца. Уся работа зімой і летам на ім.
– У нашай бабулі калі не прыедзь, заўсёды ўсё ёсць, – выказалася ўнучка. А яны сапраўды імкнуцца дапамагчы кожнаму, хоць маюць 9 унукаў і нават аднаго праўнука, якога на дзень нараджэння бабулі і павінны былі прывезці для знаёмства. А вось уладальніцы ордэна “Маці-гераіня” Вользе Васільеўне ў маі толькі споўнілася 57 год. Як рашылася на пяцёра дзяцей? Жанчына ўсміхаецца: “Спачатку муж усё сына чакаў, а нарадзіўся ён, можна сказаць калі і не планавалі, апошні і з вялікай розніцай у гадах за сясцёр. Зараз таксама працуе і завочна вучыцца ва універсітэце. Усе, дзякуй Богу, самастойныя і радуюць нас”.
Вельмі дружна жыве вялікая сям’я. Небагата, аднак у парадку знешнім і ўнутраным. І дзеці, калі хочуць зрабіць маці ці бацьку падарунак, вязуць насенне новых кветак, ці карціну – каб зрабіць агульны дом яшчэ больш утульным.
В.КАРАЛЕНКА.
На здымку:
Вольга Васільеўна і Бярнард Яўлампіевіч.
Бабушка и дедушка!!!Вы лучшие!!!Я ВАС Люблю!!!!