В юбилейном «Славянском базаре» приняли участие представители 45 стран мира

Общество

Юбілейны – 25­-ы па ліку – фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” афіцыйна адкрыўся 14 ліпеня. Падчас урачыстай імпрэзы Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка ўручыў спецыяльную ўзнагароду “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення” народнаму артысту краіны Міхаілу Фінбергу і Нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру Беларусі.

У музычным форуме, які доўжыўся да 18 ліпеня, прынялі ўдзел прадстаўнікі 45 краін свету. Усіх іх парадавалі прыемныя фестывальныя навацыі: славутая Алея лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення” пашырылася да Плошчы зорак, а на пляцоўцы каля Летняга Амфітэатра побач са сцягамі краін­удзельніц з’явіўся сцяг “Славянскага базару”. Акрамя таго, у Віцебскім мастацкім музеі ўпершыню былі прадстаўлены знакамітыя палотны Марка Шагала “Купанне дзіцяці” і “Чорныя палюбоўнікі”, унікальны сярэбраны “пояс Вітаўта”, а таксама 13 работ выдатнага беларускага мастака Івана Хруцкага, якія ў 2010 годзе экспанаваліся ў Луўры.

Асноўнымі фестывальнымі падзеямі, вакол якіх была сфарміравана праграма, традыцыйна сталі вакальныя конкурсы. Прычым, на сцэну нараўне з дарослымі выйшлі і юныя вакалісты. У выніку пераможцам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск­-2016”, набраўшы больш за ўсіх балаў, стаў беларус Аляксей Грос, а Гран­пры адпаведнага дзіцячага конкурсу накіравалася ў Расію – з 11­-гадовай Насцяй Гладзілінай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *