Не за горами отопительный сезон. Самое время подготовить отопительные печи

Cлужба-101

Не за гарамі зімовыя халады, дбайныя гаспадары загадзя заняліся падрыхтоўкай свайго жылля да ацяпляльнага сезона.

Хоць у наш час шырокае распаўсюджанне атрымала цэнтральнае і газавае ацяпленне, пячное таксама сустракаецца дастаткова часта. Яшчэ ёсць час зрабіць рамонт і прывесці ў пажарабяспечны стан печы ў жылых дамах і гаспадарчых пабудовах. Нярэдка пры няправільным абсталяванні печы або парушэнні правіл эксплуатацыі ўзнікаюць пажары. Гэта можа адбыцца з-­за перакалу печы, утварэння ў цаглянай кладцы шчылін, пры эксплуатацыі няспраўнай дзверкі ці адсутнасці перадтопачнага ліста. Каб не здарылася трагедыя, перад пачаткам новага ацяпляльнага сезона ўдзяліце ўвагу рамонту печаў, але не забывайцеся, што падобныя работы павінны праводзіць спецыялісты.

Агледзьце кладку знешняга боку дымахода, калі маюцца шчыліны, патынкуйце і пабяліце. Ачысціце дымаходы ад сажы, гарэнне якой суправаджаецца высокай тэмпературай і ўтварэннем іскраў. Не выкарыстоўвайце для дымавых труб керамічныя, азбестацэментныя і металічныя трубы.

Частай прычынай “пячнога” пажару з’яўляецца выпадзенне вуголля з распаленай печы пры адчыненых дзверках. Калі патрэбна, паклапаціцеся пра замену перадтопачных лістоў – яны павінны быць памерам 50х70 сантыметраў.

Не выкарыстоўвайце пры распальванні печаў лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці.

Удзяліце ўвагу гэтым пытанням, каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый у вашым доме.

С.АВАДНЁЎ, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *